Лясная (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Лясная
Рака Лясная каля Камянцу
Рака Лясная каля Камянцу
Агульныя зьвесткі
Выток сутокі рэк Правай Лясной і Левай Лясной
Вусьце Заходні Буг
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 85 км
Сярэднегадавы сьцёк 13 м³/с
Плошча басэйну 2650 км²
Нахіл воднай паверхні 0,2 ‰

Лясна́я — рака ў Беларусі, правы прыток Бугу (басэйн Віслы). Цячэ ў Камянецкім і Берасьцейсім раёнах. Даўжыня 85 км. Плошча вадазбору 2650 км². Выдатак вады ў вусьці 13 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвараецца на сутоках рэк Правай Лясной і Левай Лясной за 1 км на ўсход ад вёскі Вуглянаў Камянецкага раёну, вусьце за 0,5 км на захад ад вёскі Церабуню Берасьцейскага раёну. Цячэ Прыбужанскай раўнінай і Берасьцейскім Палесьсем.

Даліна шырынёй 2—4 км, схілы да 20 м (месцамі да 30 м), перасечаныя лагчынамі, ярамі, асушальнымі каналамі. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,2—0,6 км (найбольшая 1 км), лугавая, радзей — парослая хмызьняком; у разводзьдзе затапляецца вадой на глыбіню 0,3—0,8 м тэрмінам да 3 тыдні. Рэчышча зьвілістае, месцамі моцназьвілістае. Шырыня ракі ў межань 20—30 м. Берагі вышынёй 1—1,5 м (месцамі 3—4 м), адкрытыя, пад хмызьняком.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы 2-й дэкады сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5 м, найбольшая 2,1 м (1958 год). Замярзае ў 3-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка (6 дзён). На рацэ каля вёскі Цюхінічаў — плаціна. Рака прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў[1].

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясы мяшаныя, разьмешчаныя пераважна ў паўночнай частцы вадазбору, дзе яны зьяўляюцца працягам запаведніку Белавескай пушчы. Балоты нізінныя, травяныя, распаўсюджаныя ў абалонах рэк Левай Лясной і Правай Лясной.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Значная плошча басэйну (17%) у межах Беларусі на 1 студзеня 2006 году мэліяраваная, здадзеныя ў эксплюатацыю каля 780 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў. Рэжым ракі вывучаецца на двух гідрапастах каля места Камянца і вёскі Цюхінічаў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 234.
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 234.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.