Ляхавіцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляхавіцкі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Берасьцейская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ляхавічы
Кіраўнік Мікалай Мароз[d]
Насельніцтва (2018) 25 436[1]
Шчыльнасьць 18,8 чал./км²
Плошча 1351,94[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 169 м[3]
Месцазнаходжаньне Ляхавіцкага раёну
Ляхавіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ля́хавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Ляхавіцкі раён мяжуе з Баранавіцкім, Ганцавіцкім і Івацэвіцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці ды Клецкім раёнам Менскай вобласьці.

Ляхавіцкі раён адміністрацыйна падзелены на 8 сельскіх саветаў: Альхоўскі, Востраўскі, Ганчароўскі, Жарабковіцкі, Конькаўскі, Крывошынскі, Начаўскі, Навасёлкаўскі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па раёне працякае рака Шчара, з прытокамі Мышанкай, Ляпнянкай, Ведзьмай.

Раён багаты на выкапні: торф, крэйда, гліна, будаўнічы пясок.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 30 498 чал.[4] (перапіс); 2016 год — 26 179 чал.[5]; 2017 год — 25 733 чал.[6]; 2018 год — 25 436 чал.[1]

Турызм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод архітэктурных помнікаў — Пакроўская царква ў вёсцы Крывошын, пабудаваная ў 1670 годзе, маёнткі Грушаўка, Флер’янова і паркі Рэпіхава, Савейкі, Сваятычы.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (1 студзеня 2010)
  3. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  4. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]