Ляшчыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляшчыны
польск. Leszczyny
Мясцовая назва: Liščyny
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чыжы
Насельніцтва: 36 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-207
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′58″ пн. ш. 23°25′2″ у. д. / 52.81611° пн. ш. 23.41722° у. д. / 52.81611; 23.41722Каардынаты: 52°48′58″ пн. ш. 23°25′2″ у. д. / 52.81611° пн. ш. 23.41722° у. д. / 52.81611; 23.41722
Ляшчыны на мапе Польшчы
Ляшчыны
Ляшчыны
Ляшчыны

Ляшчы́ны (па-польску: Leszczyny, па-падляску: Liščyny[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы. Адміністрацыйна падлягае солтысту ў Гукавічах.

Побач зь вёскай працякае рака Локніца.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Гасподняга ў Кленіках).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска існавала ўжо ў 16 ст., калі на рацэ Локніца знаходзіўся млын арандаваны ад бельскага стараства[3]. У міжваенны пэрыяд Ляшчыны прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 19 жыхароў (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Гукавічы былі далучаныя да гміны Чыжы.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 13 траўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Liščyny svoja.org Праверана 13 траўня 2015 г.
  3. ^ Sołectwo Hukowicze (пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 13 траўня 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 13 траўня 2015 г.