Ляўгардальсьвёльлюр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляўгардальсьвёльлюр
Краіна Ісьляндыя
Горад Рэйк’явік
Адрас Ляўгардаль IS-104
Год пабудовы 1958
Дата адкрыцьця 1958
Зьмяшчальнасьць 15 000
Хатняя каманда
Каардынаты 64°08′36.8″ пн. ш. 21°52′44.3″ з. д. / 64.143556° пн. ш. 21.878972° з. д. / 64.143556; -21.878972Каардынаты: 64°08′36.8″ пн. ш. 21°52′44.3″ з. д. / 64.143556° пн. ш. 21.878972° з. д. / 64.143556; -21.878972
Ляўгардальсьвёльлюр на мапе Ісьляндыі
Ляўгардальсьвёльлюр
Ляўгардальсьвёльлюр
Ляўгардальсьвёльлюр

«Ляўгардальсьвёльлюр» (па-ісьляндзку: Laugardalsvöllur) — нацыянальны стадыён Ісьляндыі, разьмешчаны ў сталіцы краіны Рэйк’явіку. Зьмяшчальнасьць — 15 000 чалавек (9800 сядзячых).

На стадыёне праводзіць матчы нацыянальная зборная і футбольны клюб «Фрам».

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пабудаваны ў 1958 з драўлянай трыбунай, у 1997 дабудаваная супрацьлеглая, у 2006 старая была абноўленая і павялічаная. Стадыён выкарыстоўваецца пераважна для правядзеньня футбольных і легкаатлетычных спаборніцтваў.

Найбольшая наведвальнасьць на «Ляўгардальсьвёльлюры» была зафіксаваная на таварыскім матчы Ісьляндыя — Італія ў 2004 року і склала 20 204 чалавекі. Тады гаспадары здабылі перамогу 2:0[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Iceland v Italy, 18 August 2004 (анг.) Home of football statistics and history. AFS Enterprises Limited. Праверана 1 ліпеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляўгардальсьвёльлюрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў