Ля Ліга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ля Ліга
Liga BBVA.svg
Краіна Гішпанія
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1929
Колькасьць камандаў 20
Вылет у Сэгунда
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Гішпаніі, Супэркубак Гішпаніі
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў,
Ліга Эўропы УЭФА
Дзейны чэмпіён Барсэлёна (2012—2013)
Найбольш пасьпяховы клюб Рэал Мадрыд — 32
ТБ-партнэры Canal+ 1, GolT, C+ Liga, Cuatro, JSC sport
Soccerball current event.svg Сэзон 2013—2014 гадоў

Ля Ліга (па-гішпанску: La Liga) — прафэсійная футбольная ліга Гішпаніі, вядомая яшчэ як Прымэра Дывізіён (гішп. Primera División). У герархіі лігаў чэмпіянату Гішпаніі займае першы радок, з чаго вынікае, што спаборніцтва вызначае чэмпіёна краіны. Ліга лічыцца адной з найлепшых футбольных лігаў у сьвеце. Усяго толькі дзевяць клюбаў станавіліся пераможцамі Ля Лігі. Пачынаючы з 1950-х гадох дамінуючымі клюбамі розыгрышаў спаборніцтва былі «Рэал» (Мадрыд) і «Барсэлёна». Аднак на працягу 1930-х і 1940-х гадох Ля Ліга была больш канкурэнтнай, з сапраўднымі грандамі гішпанскага футболу, «Рэалам» і «Барсэлёнай», пасьпяхова канкуравалі «Валенсія», «Атлетыка» й «Атлетык», а ў 1990-х і 2000-х гадох — тая ж «Валенсія» й «Дэпартыва».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ідэю нацыянальнай футбольнай лігі ў Гішпаніі прапанаваў у красавіку 1927 году Хасэ Марыя Ача, дырэктар клюбу «Арэнас» з Геча. Пасьля працяглых дыскусаў адносна памеру лігі й крытэраў допуску клюбаў, у канчатковым выніку Каралеўская гішпанская футбольная фэдэрацыя вызначыла дзясятку першых удзельнікаў Ля Лігі 1928 году. «Барсэлёна», «Рэал» Мадрыд, «Атлетык» Більбао, «Рэал Сасьедад», «Арэнас» і «Рэал Уніён» увайшлі ў лік удзельнікаў на правах папярэдніх пераможцаў Каралеўскага кубку. «Атлетык» (Мадрыд), «Эспанёл» і «Эўропа» атрымалі правы ўдзелу ў якасьці папярэдніх фіналістаў кубка, а «Расінг» з Сантандэру заваяваў месца ў лізе шляхам перамогі ў пераходным турніры. Па стане на сэзон 2013—2014 гадоў толькі тры клюбы зь ліку заснавальнікаў, «Барсэлёна», мадрыдзкі «Рэал» і «Атлетык» (Більбао), ніколі не выбывалі ў ніжэйшы дывізіён.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ля Лігасховішча мультымэдыйных матэрыялаў