Лёзна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лёзна
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Coat of Arms of Lozna, Belarus.png Flag of Lozna.gif
Герб Лёзна Сьцяг Лёзна
Першыя згадкі: 1514
Вобласьць: Віцебская
Раён: Лёзьненскі
Насельніцтва: 6678 (2008)
Тэлефонны код: +375 2138
Паштовы індэкс: 211220, 211221
Геаграфічныя каардынаты: 55°01′ пн. ш. 30°48′ у. д. / 55.017° пн. ш. 30.8° у. д. / 55.017; 30.8Каардынаты: 55°01′ пн. ш. 30°48′ у. д. / 55.017° пн. ш. 30.8° у. д. / 55.017; 30.8
Лёзна на мапе Беларусі
Лёзна
Лёзна
Лёзна
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Неафіцыйны сайт

Лё́зна — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Мошна. Адміністрацыйны цэнтар Лёзьненскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 6678 чал. (2008). Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад Віцебску, непадалёк ад граніцы з Расеяй. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Смаленск. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка зь Віцебскам, Воршай, Янавічамі, Смаленскам, Арэхаўскам.

Лёзна — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, зьвязанае з постацьцю Марка Шагала. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Ўваскрэшаньня Хрыстова, збудаваная з фундацыі князёў Агінскіх і зруйнаваная савецкімі ўладамі ў 1961.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму «Лёзна»:

  • ад беларускага выразу «лёзныя людзі» — чужыя, немясцовыя, ветлівыя, гуляшчыя, беглыя сяляне, зьбяднелыя месьцічы, што ня мелі маёмасьці, найманыя працаўнікі (магчыма, слова «лёзны» паходзіць ад нямецкага loze — вольны, вызвалены, не зьвязаны ў цэхі[1]).
  • ад асновы лаза (лознае)[1] або словаў «лез», «леж», «лезна» — нізіна, рачная западзіна, нізкае багністае месца, парослае лазой[2].

Таксама існуе легенда, згодна зь якой паселішча заснавалі на «лозным» (парослым кустоўем) месцы брат і сястра, што зьбеглі са свайго дому. Прычынай такога ўчынку стаўся мясцовы бацюшка, што груба заляцаўся да дзяўчыны — і атрымаў адмову, але праз хітрасьць і падман здолеў падбухторыць супраць яе ўласнага бацькі[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Лёзна традыцыйна зьвязваюць з заваёвай Смаленшчыны Маскоўскай дзяржавай (1514)[4], калі паселішча ў складзе Мікулінскай воласьці трапіла да ўсходніх захопнікаў. Аднак паводле сучасных дасьледаваньняў, Лёзна ўзьнікла пазьней — у пач. XVII ст., а ягоным заснавальнікам быў, відаць, Багдан Агінскі[5]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Віцебскага павету Віцебскага ваяводзтва.

У 1625 пры падзеле спадчыны Б. Агінскага Лёзна перайшло ў валоданьне ягонага сына Самуэля Льва. Пад 1654 паселішча значыцца як мястэчка. У 1657 па сьмерці князя С. Л. Агінскага пры падзеле маёмасьці Лёзна, паводле спадчыны, перайшло да ягонага старэйшага сына Сымона Караля. Па сьмерці апошняга (1699) мястэчка падзялілі паміж сабой тры ягоныя сыны Багуслаў, Марцыян Міхал і Аляксандар[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Лёзна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні. У 1786 Агінскія збудавалі ў мястэчку мураваную царкву. У вайну 1812 году ў Лёзьне 2 тыдні стаяў 3-ці францускі корпус маршала М. Нэя. Гэты факт засьведчыла сэрыя малюнкаў маёра францускай арміі Х. В. Фабэра дзю Фора. На 1831 у Лёзьне штогод праводзіліся 4 кірмашы (паводле іншых зьвестак — 2[6]); меліся разьвітыя сталярнае, сукнавальнае, гарбарнае, кравецкае рамёствы. На 1863 у мястэчку было 123 двары, 2 праваслаўныя царквы, 4 юдэйскія малітоўныя дамы, школа, лякарня, вадзяны млын, 7 крамаў.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (18631864) у 1865 з мэтаю маскалізацыі краю расейскія ўлады адкрылі ў Лёзьне народную вучэльню (47 вучняў, у 1905 — 230). Неўзабаве тутэйшую мураваную царкву перабудавалі ў стылі маскоўскай архітэктуры. У 1867 празь Лёзна прайшла чыгунка Рыга — Арол, а ў 1875 пры чыгуначнай станцыі пачала дзейнічаць царкоўна-прыходзкая школа (у 1887 рэарганізаваная ў 4-клясную народную вучэльню). З 1870 мястэчка знаходзілася ў валоданьні Храпавіцкіх, пазьней — А. Шабекі. На 1880 тут было 216 будынкаў, валасная ўправа, 26 крамаў, лякарня. Паводле вынікаў перапісу (1897), дзейнічалі 2 бібліятэкі і кнігарня. У 1900 пачало працаваць лесапільнае прадпрыемства, абсталяванае паравым рухавіком магутнасьцю 18 конскіх сілаў. У 1901 у Лёзьне адбыўся вялікі пажар, у выніку чаго поўнасьцю згарэла Старавіцебская вуліца, Бабінавіцкая была спаленая да могілак, Вакзальная — да трэцяга Вакзальнага завулка. У пач. XX ст. — 11 цагляных і 1103 драўляныя будынкі, 2 млыны, 2 вучэльні.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лёзна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Лёзна вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 7 ліпеня 1941 да 8 кастрычніка 1943 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 ліпеня 1941 пад Лёзнам у палон трапіў сын кіраўніка СССР Сталіна — Якаў Джугашвілі. У 1961 савецкія ўлады зруйнавалі царкву Ўваскрэшаньня Хрыстова.

16 чэрвеня 1994 у ваколіцах Лёзна невядомыя ўчынілі меркаваны замах на А. Лукашэнку. У 2005 адбылося ўрачыстае адкрыцьцё пешага мосту праз раку Мошна.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзіцячыя садкі і агульнадукацыйныя школы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыя
  • Лёзьненскі дзяржаўны ясьлі-сад № 2 «Пралеска» (вул. Леніна, 41а)
  • Лёзьненскі дзяржаўны ясьлі-сад № 3 «Сонейка» (вул. Будаўнікоў, 6)
  • Лёзьненскі дзяржаўны ясьлі-сад № 4 «Сьвятляк» (вул. Чкалава, 6)
  • Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 1 мяст. Лёзна (вул. Безуглава, 9)
  • Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 2 з мастацкім ухілам (вул. Шашэйная, 5)

Іншае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзяржаўны цэнтар карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня і рэабілітацыі «Вясёлка» Лёзьненскага раёну (вул. Леніна, 41).
  • Дзяржаўны дзіцячы сацыяльны прытулак для непаўналетніх Лёзьненскага раёну (вул. Леніна, 41).
Чыгуначная станцыя
  • Дзяржаўны цэнтар пазашкольнай працы Лёзьненскага раёну (вул. Леніна, 41).

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне жыхароў мястэчка ажыцьцяўляе ўстанова аховы здароўя «Лёзьненская цэнтральная раённая лякарня» (вул. Садовая, 1). Лякарня разьлічаная на 120 ложкаў, улучае дзённы стацыянар на 30 ложкаў, паліклініку на 300 наведваньняў у зьмену. У структуры ЦРБ налічваецца 5 аддзяленьняў: рэанімацыйнае, тэрапэўтычнае, хірургічнае, дзіцячае, інфэкцыйнае.

У мястэчку знаходзіцца Цэнтральная аптэка № 16 Лёзьненскага раёну (вул. Леніна, 68)

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак дома культуры. Раней на гэтым месцы стаяў дом, у якім жыў Марк Шагал
  • Раённы Дом культуры (вул. Леніна, 75)
  • Раённы арганізацыйна-мэтадычны цэнтар (вул. Леніна, 75)
  • Лёзьненская цэнтралізаваная бібліятэчная сыстэма (вул. Леніна, 65)
  • Лёзьненскі раённы Дом рамёстваў (вул. Леніна, 85), адкрыўся ў 1995
  • Лёзьненская дзіцячая школа мастацтваў (вул. Леніна, 49)

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дзьве праваслаўныя царквы — Сьвята-Вазьнясенская і Крыжа-Ўзьвіжанская, а таксама каталіцкі касьцёл сьвятога айца Піо.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мясцовыя сродкі масавае інфармацыі:

  • Раённая газэта «Сцяг Перамогі»
  • Праграма радыёвяшчаньня «Голас Лёзненшчыны»

Установы разьмяшчаюцца пад адрасам вул. Леніна, 77. Наклад раённай газэты складае 2122 асобнікаў[11].

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мястэчку знаходзіцца цэнтральны стадыён на 1500 месцаў. Дзейнічае дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартовая школа Лёзьненскага раёну (вул. Леніна, 41). Для прыцягненьня насельніцтва да рэгулярных заняткаў фізычнай культурай і спортам на базе спартовых будынкаў створаныя групы здароўя, працуюць гурткі, сэкцыі і клюбы з такіх відах спорту, як футбол, валейбол, баскетбол, лёгкая атлетыка, лыжы, настольны тэніс, шашкі, шахі.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новая царква

У сучасным Лёзьне асноўны жылы масіў знаходзіцца на левым беразе ракі. Рэгулярная сетка вуліц захавалася з XIX ст. Цэнтар забудоўваецца 3—5-павярховымі дамамі. Ва ўсходняй частцы ўтварыўся новы мікрараён. Вядзецца будаваньне катэджаў. За чыгункай сфармавалася прамысловая зона.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Вакзальная вуліца Вакзальная вуліца
Гагарына вуліца Бабінавіцкая вуліца
Дабрамысьлінская вуліца Дабрамысьлінская вуліца
Камсамольская вуліца Мікулінская вуліца
Цэнтральны пляц Рынак пляц
Чарніцкая вуліца Чарніцкая вуліца
Чарняхоўскага вуліца Старавіцебская вуліца[12]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасьці:

  • Лёзьненская філія ААТ «Малако» м. Віцебск (вул. Дабрамысьлінская, 34). Выпускае малако, сьмятану, кефір, тварог, сьметанковае масла, паўцьвёрдыя сыры.
  • ААТ «Лёзьненскі льнозавод» (вул. Кірава, 13). Асноўныя віды прадукцыі — ільновалакно, швейныя вырабы.
  • Унітарнае прыватнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства «БІГІВ» (вул. Дабрамысьлінская, 18а). Вырабляе драўляную тару — барабаны для кабэля.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Празь Лёзна праходзяць аўтамабільныя дарогі Р21 (Віцебск — Лёзна — граніца Расеі) і Р109 (Лёзна — Арэхаўск — траса M8).

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Дом у Лёзна» (М. Шагал, 1908)

Местачковая гасьцініца разьмяшчаецца пад адрасам вул. Чарняхоўскага, 4.

Страўні: рэстаран «Івушка» (вул. Леніна, 96), «Беларускае бістро» (вул. Леніна, 94), кавярня-бар «Караоке» (вул. Леніна, 81).

Царква напярэдадні руйнаваньня

Помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Помнік Вызваленьня
  • Вайсковыя могілкі
  • Магілы ахвяраў фашызму

Музэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Музэй М. Шагала (вул. Шашэйная, 5)
  • Лёзьненскі ваенна-гістарычны музэй (вул. Безуглава, 9). Адкрыўся ў 1993. Асноўны фонд музэю налічае больш за 6000 экспанатаў, сярод якіх археалягічныя знаходкі і матэрыялы з гісторыі Другой сусьветнай вайны

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 203.
  2. ^ Гісторыя Лёзна(рас.). Liozno.infoПраверана 4 сакавіка 2011 г.
  3. ^ Легенда пра Лёзна. Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасцьПраверана 4 сакавіка 2011 г.
  4. ^ а б Ціхамірава Н. Лёзна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 358.
  5. ^ а б Насевіч В. Лёзна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 195.
  6. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 118.
  7. ^ Ціхамірава Н. Лёзна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 359.
  8. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  9. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. С. 230.
  10. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. С. 291.
  11. ^ Культура и СМИ(рас.). Лиозненский районный исполнительный комитетПраверана 4 сакавіка 2011 г.
  12. ^ Полёт во времени над Лиозно(рас.). Произведениям жителей Лиозненского района и людей чье творчество связано с ЛиозноПраверана 4 сакавіка 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лёзнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў