Лёнданскі пратакол (1830)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лёнданскі пратакол — пратакол, які падпісалі 3 лютага 1830 году тры краіны Эўропы — Расейская імпэрыя, Вялікабрытанія і Францыя, прызнаўшы гэткім чынам незалежнасьць Грэцыі ад Асманскай імпэрыі пасьля падпісаньня Адрыянопальскай мірнай дамовы паміж расейскім і турэцкім бокам у 1829 годзе.

Палітычныя колы Вялікабрытаніі баяліся збліжэньня незалежнай праваслаўнай Грэцыі з Расейскай імпэрыяй і іх далейшую сумесную барацьбу за Канстантынопаль і Чарнаморскія пралівы ў абыход брытанскім зацікаўленьням. Таму па патрабаваньні Вялікабрытаніі граніцы Грэцыі былі ўрэзаныя да мінімуму адносна вызваленых паўстанцамі земляў[1]. Паўночная граніца краіны прайшла па лініі -Арта. Большасьць грэцкіх Эгейскіх астравоў зь пераважна грэцкім насельніцтвам (Крыт, Родас, Лесбас і іншыя), акрамя востраву Эўбэя, засталіся ў складзе Турцыі[2].

У выніку незалежнае Каралеўства Грэцыя налічвала каля 800 тысячаў жыхароў, зь якіх ня менш за чвэрць складалі альбанцы-арнаўты і цыганы. Ня менш за 3 млн этнічных грэкаў засталіся па-за межамі краіны, што выклікала праблему эназісу і стала прычынаю нестабільнасьці на Балканах на дзесяцігодзьдзі. Таксама на патрабаваньне Вялікабрытаніі Грэцыя была абвешчана незалежнаю канстытуцыйнаю манархіяй. Прызначэньне грэцкім манархам сваяка пратэстанцкай нямецкай сям’і таксама была зроблена, каб адцягнуць Грэцыю ад расейскага ўплыву. Але галоўнае, што Грэцыя атрымала сувэрэнітэт, што паклала пачатак «параду незалежнасьці» на Балканах.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]