Ліга супрацьпаветранай і супрацьгазавай абароны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адзнака арганізацыі LOPP 1928—1939, памер 20×20 мм
Залатая ганаровая адзнака LOPP
Урачыстая перадача самалёту RWD-8, купленага са складак сабраных сярод жыдоў падчас акцыі, Варшава, 8 траўня 1938

Лі́га супрацьпаве́транай і супрацьга́завай абаро́ны (па-польску: Liga Obrony Powietrznej i Przeciwgazowej (LOPP)) — масавая польская ваенізаваная арганізацыя, створаная ў 1928 годзе ў выніку зьліцьця Дзяржаўнай лігі супрацьпаветранай абароны, заснаванай у 1923 годзе, і Таварыства супрацьгазавай абароны. Мела на мэце папулярызацыю спорту, сувязі і вайсковай авіяцыі. Дзейнічала да пачатку Другой сусьветнай вайны[1]. Яе суполкі былі разьвітыя і на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўная ліга супрацьпаветранай абароны, а пасьля Ліга супрацьпаветранай і супрацьгазавай абароны, прапагандавала фінансавую падтрымку дзеля закупкі авіяцыйнай тэхнікі, папулярызацыі авіяцыйнага спорту, дасьледаваньня і распрацоўкі авіябудоўлі, а таксама выданьні авіяцыйнай літаратуры. Яна выдавала штодвухтыднёвік «Lot Polski», потым «Lot i obrona przeciwlotniczo gazowa Polski» і штомесячнік «Przegląd Obrony Przeciwlotniczej i Przeciwgazowej».

Таксама быў арганізаваны значны тэхнічны і фінансавы ўдзел Лігі ў разьвіцьці аэрапортаў, а таксама авіяцыйная падрыхтоўка лётчыкаў і пілётаў. Дзейнасьць LOPP была накіраваная галоўным чынам на моладзь, на разьвіцьцё разуменьня і падтрымкі разьвіцьця авіяцыі ў грамадзтве. LOPP, сярод іншых, фінансавала Аэрадынамічны інстытут у Варшаве, падтрымлівала альбо ініцыявала будаўніцтва аэрадынамічнага тунэля ў Львоўскай палітэхніцы, будаўніцтва школы пілётаў у Радаме, машынабудаўнічых навучальных устаноў у Быдгашчы і Львове, мэтэаралягічнай абсэрваторыі на гары Поп Іван, Інстытуту авіяцыйных тэхнічных дасьледаваньняў, Экспэрымэнтальных авіяцыйных майстэрняў у некалькіх дзясяткаў аэрапортаў[2].

У 1933—1939 гадах LOPP набыў і перадаў у авіяцыйныя школы і аэраклюбы 326 самалётаў і значную колькасьць плянэраў[1], у асноўным польскага будаўніцтва.

LOPP на Заходняй Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Лунінеччыне LOPP праводзіла выхаваўчую працу сярод моладзі, ладзіла акцыі па збору грошай на авіяцыю. Напрыклад, актывісты LOPP у грамадзкіх месцах прышпільвалі на грудзі мінакам значыкі ў выглядзе самалётаў. Мінак павінен быў плаціць 50 грошаў за вялікі значык альбо 20 — за малы. У 1935 годзе Кажан-Гарадоцкі LOPP аддзел налічваў 12 чалавек. У касы LОРР паступалі грошы і за продаж марак з сымболікай гэтай арганізацыі[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Я. Лукашэвіч, Liga Obrony Powietrznej Państwa w: Skrzydlata Polska nr 11/2003, s.55
  2. ^ Marian Romeyko (red.) «Polska Lotnicza», Warszawa 1937
  3. ^ Грамадска-палітычнае жыццё Кажан-Гарадка ў часы польскай улады, Васіль Туміловіч, Лунінецкі сшытак № 8

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліга супрацьпаветранай і супрацьгазавай абаронысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Януш Лукашэвіч, Liga Obrony Powietrznej Państwa w: Skrzydlata Polska nr 11/2003, s.55

Вонкавыя спаслыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]