Лін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лін
Tinca tinca.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Надкляса Касьцявыя рыбы
Атрад Карпападобныя
Сямейства Карпавыя
Род Ліны
Від Лін
Бінамінальная намэнклятура
Tinca tinca

Лін (па-лацінску: Tinca tinca) — рыба сямейства карпавых, адзіны прадстаўнік роду ліны (па-лацінску: Tinca).

Лін аддае перавагу трыманьню ў ціхіх, зарослых маккай падводнай расьліннасьцю затоках рэкаў, старыцах, прытоках з слабой плыньню. Добра адчувае сябе ў азёрах, вялікіх сажалках, зарослых па берагох камышом, трысьцём і асокай.

Звычайна вядзе адзіночны, маларухомы вобраз жыцьця. Трымаецца каля дна, сярод зарасьцяў, пазьбягаючы яркага сьвятла. Непатрабавальны да канцэнтрацыі тлену ў вадзе, што дазваляе яму жыць там, дзе шматлікія іншыя рыбы выжыць ня могуць.

Харчуецца доннымі бесхрыбетнымі (лічынкамі насякомых, чарвямі, малюскамі), здабываючы іх з глею на глыбіні 7-9 см. Дарослыя рыбы, апроч жывых арганізмаў, ядуць водныя расьліны і дэтрым, якія могуць складаць да 60% рацыёну.

Полавасьпелым лін робіцца ў веку 3-4 гадоў. Лін — цяплалюбівая рыба, таму выходзіць на нераст у чэрвені-ліпені (у Паўночнай Сыбіры напрыканцы ліпеня - пачату жніўня) пры тэмпэратуры вады 18-20°. Пладавітасьць высокая - 230-400 тысячаў ікрынак. Нераст праходзіць у зарасьцях макрафітаў. Ікра дробная (велічыня складае 1,0-1,2 мм), адкладаецца на сьцябліны расьлінаў. Інкубацыйны пэрыяд вельмі кароткі - некалькі дзён. Commons-logo.svg  Лінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў