Ліндсэй Гардынг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліндсэй Гардынг
Завяршыў кар’еру
Гульнёвы абаронца
Рост: 189 см
Вага: 74 кг
Грамадзянства: ЗША / Беларусь
Дата нараджэньня: 12 чэрвеня 1984 (39 гадоў)
Школа: Сай-Фэйр, Тэхас
Коледж: Д’юк
Драфт: 1, Фінікс Мэркуры
Клюбная кар’ера
* Мінэсота Лінкс (2007—2008)
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
* Матч усіх зорак ВНБА (2010)

Ліндсэй Марсі Гардынг (па-ангельску: Lindsey Marcie Harding; нар. 12 чэрвеня 1984 году, Мобіл, ЗША) — прафэсійная амэрыканская і беларуская баскетбалістка.

Маладыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расла ў горадзе Г’юстан (штат Тэхас), вучылася ж у яго прыгарадзе Сайпрэсу ў сярэдняй школе Сай-Фэйр, дзе гуляла за мясцовую баскетбольную каманду. Бацькі — Майкл Гардынг і Ліліян Эндрус, ёсьць малодшыя брат Майкл і сястра Морган[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2015 годзе Ліндсэй Гардынг запрасілі гуляць у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у якой быў дэфіцыт гульнёвых абаронцаў[2]. У хуткім часе пасьля атрыманьня беларускага пашпарту яе ўключылі ў заяўку новай каманды на чэмпіянат Эўропы ў Вугоршчыне і Румыніі. Гардынг дапамагла заняць на ім чацьвертае месца[3].

Выступала за нацыянальную зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ USA Women’s National Team Lindsey Harding Bios
  2. ^ Belarus hope Harding helps team reach Olympics(недаступная спасылка), International Basketball Federation, 2016-06-01
  3. ^ Spain Beat Belarus To Bronze Medal, eurobasketwomen2015.com

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]