Ліпецкая авіяцыйная школа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фокеры D XIII у Ліпецку

Ліпецкая авіяцыйная школа (аб’ект «Ліпецк») — патаемная навуковая ўстанова рэйхсвэра, разьмешчаная ў Савецкім Саюзе, якая была арганізаваная супольна з нямецкімі спэцыялістамі ў рамках савецка-нямецкага вайсковага супрацоўніцтва ў 1920-х і працавала з траўня 1925 па 1933 гады.

Паводле савецка-нямецкага пагадненьня красавіка 1925 году, Нямеччына, якой Версальскай дамовай было забаронена разьвіваць уласную вайсковую авіяцыю, атрымлівала магчымасьць карыстацца авіябазай у Ліпецку, якая знаходзілася прыкладна за 400 км на поўдзень ад Масквы), у абмен на тэхнічную дапамогу і доступ да вынікаў выпрабаваньняў. Апэрацыя праводзілася ва ўмовах сакрэтнасьці і называлася нямецкім бокам «Навуковай установай па эксперыментах і выпрабаваннях самалёта» (па-нямецку: Wissenschaftliche Versuchs- und Pruefanstalt fuer Luftfahrzeuge, WIVUPAL).

Для падрыхтоўкі нямецкіх лётчыкаў выкарыстоўваліся тыпы самалётаў, узятыя на ўзбраеньне Чырвонай Арміяй, праводзіліся выпрабаваньні новых тыпаў нямецкіх баявых самалётаў. У навучальнай праграме былі курсы падрыхтоўкі пілотаў і назіральнікаў. Нямецкі пэрсанал школы складаў 50—100, пасьля 1931 — да 200 чал.

Пасьля 1930 патрэба ў існаваньні школы ў абодвух бакоў паступова пачала зьнікаць, і нарэшце школа была закрытая. Агульны выпуск склаў каля 230 лётчыкаў і назіральнікаў, быў назапашаны важны тэхнічны досьвед.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]