Літоўская гаспадыня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літоўская гаспадыня
Gospodyni litewska czyli Nauka utrzymywania porządnie domu tudzież hodowania i utrzymywania bydła
выданьне 1873 году, Вільня
Жанр: кулінарыя і гаспадарка
Аўтар: Ганна Цюндзявіцкая
Мова арыгіналу: польская
Асобнае выданьне: 1848
Пераклад на беларускую: П. Казлоўскі, В. Нядзьвецкая
Электронная вэрсія

«Літоўская гаспадыня, ці навука аб утрыманьні ў добрым стане хаты і забеспячэньні яе ўсімі прыправамі і запасамі кухоннымі і аптэкарскімі і гаспадарчымі, а таксама гадаваньні і ўтрыманьні скаціны, птушкі і іншай жывёлы адпаведна спосабам найбольш выпрабаваным і правераным вопытам і да таго ж самым танным і простым» (па-польску: Gospodyni litewska czyli Nauka utrzymywania porządnie domu tudzież hodowania i utrzymywania bydła) — кніга Ганны Цюндзявіцкай, прысьвечаная вядзеньню гаспадаркі і кулінарыі. Упершыню выдадзеная ў 1848 годзе на польскай мове. Шмат разоў перавыдавалася (1851, 1856, 1858, 1862, 1873).

Згодна з воляй аўтаркі ўсе выданьні пабачылі сьвет ананімна.

У кнізе зьмешчаныя 108 кулінарных і аптэчных рэцэптаў, прычым тамака няма такіх інгрэдыентаў, якія нельга было б у той час знайсьці ў беларускай вёсцы альбо на крайні выпадак на местачковым кірмашы. Пасьля сьмерці аўтаркі манапольныя правы на гэтыя выданьні выкупіла ў яе сям’і віленская кнігавыдавецкая фірма Завадзкага[1].

Па-беларуску ўпершыню выйшла ў выдавецтве «Полымя» ў 1993 годзе. Пераклад з польскай мовы П. Казлоўскага, В. Нядзьвецкай. Пераклад падрыхтаваны паводле выданьня 1858 году[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ціхае жыццё «літоўскай гаспадыні» // «Женский Журнал» №4, 2010.
  2. ^ Літоўская гаспадыня / Пераклад з польскай мовы П. Казлоўскага, В. Нядзвецкай. — Мн., «Полымя», 1993.