Ліцэнзія на адкрытую базу зьвестак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ліцэнзія на адкрытую базу зьвестак (Open Database License, ODbL) — гэта публічная ліцэнзія, прызначаная для выкарыстаньня ў адкрытых базах зьвестак. Гэтая ліцэнзія дазваляе карыстальнікам свабодна дзяліцца зь іншымі, зьмяняць, выкарыстоўваць базу зьвестак пры захаваньні гэткіх жа свабод для іншых («распаўсюд на тых жа ўмовах» — Share Alike). Ліцэнзія ахоўвае існуючыя аўтарскія правы, а таксама правы на базу зьвестак. Цяперашняя вэрсія ліцэнзіі 1.0[1].

Гісторыя і распаўсюд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэкст ліцэнзіі быў распрацаваны ў 2007 годзе юрыстамі Jordan Hatcher і Dr. Charlotte Waelde з Open Data Commons, якая зьяўляецца часткай Фундацыі адкрытых ведаў (Open Knowledge Foundation).[2] Найбольш шырокі распаўсюд атрымала ў адкрытым геаінфармацыйным праекце openstreetmap.org, які з 2012 году выкарыстоўвае ODbL замест Creative Commons[3]. На сёньня разьвіцьцё дадзенай ліцэнзіі падтрымліваецца рухам за адкрытыя базы зьвестак[4].

Структура і характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліцэнзія ўлічвае так званыя правы на базу зьвестак sui generis, зацьверджаныя Дырэктывай Эўразьвязу 96/9/ЕС, таксама аўтарскія, сумежныя правы. Варта адзначыць, што ліцэнзія не пакрывае аўтарскія правы на сам кантэнт базы зьвестак.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэкст ліцэнзіі складаецца з 10 частак.

  1. Вызначэньні і значныя словы
  2. Што ахоплівае гэта Ліцэнзія
  3. Прапаноўваемыя правы
  4. Умовы выкарыстаньня
  5. Асабістыя немаёмасныя правы
  6. Чэсная дзелавая практыка, выключэньні Базы зьвестак і іншыя неахопліваемыя правы
  7. Гарантыі і адмовы ад адказнасьці
  8. Абмежаваньні адказнасьці
  9. Спыненьне вашых правоў у гэтай ліцэнзіі
  10. Агульнае [1]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]