Лі Ўонэл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лі Ўонэл
Leigh Whannell
Дата нараджэньня 17 студзеня 1977 (47 гадоў)
Месца нараджэньня Мэльбурн, Аўстралія
Грамадзянства Аўстралія
Месца вучобы
Занятак актор, сцэнарыст, прадусар
Навуковая сфэра кінарэжысура[d][1]
Гады дзейнасьці 2000 — цяпер
Жанры фільм жахаў[d] і трылер
IMDb ID nm1191481
Сайт thewordinthestone.com

Лі Ўонэл (па-ангельску: Leigh Whannell) — аўстралійскі актор, сцэнарыст і прадусар. Атрымаў вядомасьць пасьля напісаньня сцэнара і гульні ў ролі Адама ў фільме «Піла».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лі Ўонэл нарадзіўся 17 студзеня 1977 году. Зь дзяцінства пісаў аповеды. Працаваў кінакрытыкам на аўстралійскіх тэлешоў, уключаючы Recovery тэлеканала ABC. Гуляў эпізадычную ролю ў фільме «The Matrix Reloaded», а таксама агучыў пэрсанажа з гульні Enter the Matrix.

У кінашколе пазнаёміўся з Джэймзам Ванам. У якасьці заліковай працы яны напісалі сцэнар да фільму «Піла» і зьнялі невялікі эпізод зь яго (ён быў вельмі падобны на эпізод з Амандай, толькі замест Шоўні Сьміт тамака гуляў Лі Ўонэл). Іх кіраўнік быў настолькі ўражаны ўбачаным, што адправіў у Галівуд. Адправіў і забыўся. Празь некалькі месяцаў прыйшоў ліст, у якім гаварылася, што Вана і Ўонэла запрашаюць здымаць фільм па іх сцэнары.

Пасьля посьпеху першай часткі стаў сцэнарыстам «Пілы ІІ» і іншых фільмаў жахаў. Так, у 2007 годзе выйшаў фільм «Dead Silence», над якім ён працаваў разам з Джэймзам Ванам (апошні зьяўляўся ня толькі сцэнарыстам, але яшчэ і рэжысэрам фільму).

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актор[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Stygian (2000) — Клоўн/панк
  • The Matrix Reloaded (2003) — Аксэль
  • Razors Eaters (2003) — Нік Д.
  • Saw (2003, кароткі) — Дэвід
  • One Perfect Day (2004) — Крыс
  • Saw (2004) — Адам Фолкнэр
  • Saw III (2006) — Адам Фолкнэр
  • Death Sentence (2007) — Спінк
  • The Pardon (2008) — Клемэнт Мос
  • Dying Breed (2008)

Прадусар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Saw II (2005)
  • Saw III (2006)
  • Saw IV (2007) (Выканаўчы прадусар)
  • Saw V (2008) (Выканаўчы прадусар)
  • Saw VI (2009) (Выканаўчы прадусар)

Сцэнарыст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Saw (2004)
  • Saw II (2005)
  • Saw III (2006)
  • Dead Silence (2007)
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі