Магільна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магільна
лац. Mahilna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Узьдзенскі
Сельсавет: Нёманскі
Насельніцтва: 365 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1718
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′43″ пн. ш. 26°59′30″ у. д. / 53.41194° пн. ш. 26.99167° у. д. / 53.41194; 26.99167Каардынаты: 53°24′43″ пн. ш. 26°59′30″ у. д. / 53.41194° пн. ш. 26.99167° у. д. / 53.41194; 26.99167
Магільна на мапе Беларусі ±
Магільна
Магільна
Магільна
Магільна
Магільна
Магільна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Магі́льна[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе Нёмана. Цэнтар сельсавету Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы захад ад Узды, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Коласава (лінія Менск — Баранавічы); аўтамабільная дарога злучае вёску з Уздой.

Магільна — даўняе мястэчка на мяжы гістарычных Меншчыны і Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Магільна ёсьць азначэньнем і паказвае на тое, што паселішча ўзьнікла каля магілаў (курганоў)[3].

У 1979 годзе савецкія ўлады перайменавалі вёску ў Нёман. У 1991 годзе, дзякуючы намаганьням братоў Леаніда і Генадзя Лычоў[4], з ініцыятывы мясцовых жыхароў паселішчу вярнулі традыцыйную гістарычную назву[5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Магільна датуецца 1284 годам, калі тут адбылася бітва паміж аб’яднанымі войскамі рускіх князёў і татараў і войскаў легендарнага вялікага князя літоўскага Рынгольда (перамогу атрымалі літвіны). Пазьней яна далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. 3ь першай чвэрці XV ст. паселішчам валодалі князі Альгердавічы, з 1512 году — Пацы, з 1602 году — Радзівілы. Да 1480 году ў пісьмовых крыніцах Магільна значыцца як мястэчка. У пачатку XVI — XVII стагодзьдзях тут існаваў драўляны замак, збудаваны Станіславам Пацам на левым беразе ракі Нёмана. У XVI ст. у замку збудавалі касьцёл. Дзейнічала прыстань на рацэ Нёмане. Згодна з інвэнтаром маёнтку Магільна 1592 году, у мястэчку (значыцца ў складзе Менскага павету) было 3 вуліцы, царква, карчма, рынак, 56 двароў.

Магільна значна пацярпела ад войнаў сярэдзіны XVII ст. У сярэдзіне XVIII ст. яно ўваходзіла ў Наваградзкі павет Наваградзкага ваяводзтва. У другой палове XVIII ст. тут пэўны час жыў філёзаф Салямон Майман.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Магільна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У канцы XVIII ст. тут было 92 двары, царква, млын, карчма, вэрф. 3 1830-х гадоў мястэчкам валодалі Вітгенштэйны. У 1863 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі ў Магільна народную вучэльню. На 1886 год у мястэчку было 84 двары, дзейнічалі царква, капліца і сынагога, працавалі валасная ўправа, народная вучэльня і 4 крамы. На 1896 год — 158 двароў. У пачатку XX ст. працавалі лякарня і прыстань.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Магільна занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Магільна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету Ўзьдзенскага раёну Менскай акругі (з 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці). Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1933 годзе тут працавалі шпалерна-гантарэзны завод, рымарская, кравецкая і шавецкая майстэрні, з 1937 году — электрастанцыя. У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1972 год у Магільна было 172 двары, на 1999 год — 218, на 1 студзеня 2000 году — 220, на 2007 год — 188. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 374 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 800 чал.[6]; 1886 год — 700 чал.; 1896 год — 923 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1972 год — 497 чал.; 1999 год — 515 чал.[7]; 1999 год — 520 чал.; 1 студзеня 2000 году — 491 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 416 чал.[8]; 2010 год — 365 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Магільна працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, лясьніцтва, камбінат побытавага абслугоўваньня, 2 крамы, пошта, філія ААБ «Беларусбанк». Цэнтар СВК «Наднёман».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Камсамольская вуліца Кавалёўская вуліца[9]
Бяз назвы Рынак пляц

Таксама ў Магільна існавала вуліца Нясьвіская.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Археалягічныя помнікі — гарадзішча і курганны могільнік, які мае 10 насыпаў.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замак (XVI ст.)
  • Касьцёл (XVI ст.)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVI ст.)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 482.
  2. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 129.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 238.
  4. ^ Стэльмак М. Магільна — вёска курганоў, дзе хавалі беларускіх ваяроў, Радыё Свабода, 1 лістапада 2005 г.
  5. ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 6 марта 1991 г. № 666-XII «О возвращении деревне Неман Узденского района Минской области бывшего наименования Могильно»
  6. ^ Jelski A. Mohylna // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 612.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 473.
  8. ^ Минская область: Энциклопедия в 2 томах. — Мн.: БелЭн, 2007.
  9. ^ Калядзінскі Л. Старажытнае Магільна(недаступная спасылка) // «Чырвоная Зорка», 16 сьнежня 2014

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]