Магілёўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Магілёўская вобласьць
Магілёўская вобласць
Escut Oblast Mohilev.png
Flag of Mahilyow Voblast.png
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Магілёў
Улучае 21 раён
Найбуйнейшыя гарады Бабруйск
Горкі
Асіповічы
Крычаў
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1938 року
Насельніцтва (2014)
1 072 500[1] (12%, 5-е месца)
Шчыльнасьць 39 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 88,7%
расейцы — 7,8%
украінцы — 1,2%[2]
Плошча 29 тыс. км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшая кропка
 · найніжэйшая кропка

 239 м
 126 м
Месцазнаходжаньне Магілёўскай вобласьці
Магілёўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Код ISO 3166-2 BY-MA
Тэлефонны код +375-22
Паштовыя індэксы 212 ххх, 213 ххх
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Магілёўская во́бласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі. Плошча вобласьці складае 29 тыс. км². Насельніцтва — 1 072 500[1] чалавек (2014). Адміністрацыйны цэнтар — места Магілёў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэканструкцыя гербу Амсьціслаўскага ваяводзтва

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магілёўская вобласьць разьмешчаная на ўсходзе Беларусі. Максымальная працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 150 км, а з усходу на захад — больш за 300 км. Тэрыторыя вобласьці займае 29 тыс. км².

На поўдні мяжуе з Гомельскай вобласьцю, на захадзе — зь Менскай, на поўначы — зь Віцебскай абласьцямі Беларусі, на ўсходзе — са Смаленскай, на паўднёвым-усходзе — з Бранскай абласьцямі Расеі.

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня вобласьці пераважна раўнінная. Усходнюю частку займае Аршанска-Магілёўская раўніна, заходнюю — Цэнтральнабярэзінская раўніна. На паўночным захадзе разьмешчаная частка Аршанскага ўзвышша, на паўночным усходзе знаходзяцца Горацка-Амсьціслаўская раўніна і частка Смаленскага ўзвышша, дзе разьмешчаны найвышэйшы пункт вобласьці — 239 м над узроўнем мора. Пераважаюць вышыні 150—200 мэтраў, найніжэйшая адзнака Магілёўскай вобласьці — 126 мэтраў (абалона ракі Сож, ніжэй за вёску Гойшын Слаўгарадзкага раёну). Перапад вышыняў паміж найвышэйшым і найніжэйшым пунктамі вобласьці складае ўсяго 113 мэтраў.

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі рэгіёну знаходзяцца радовішчы разнастайных карысных выкапняў, у тым ліку ўнікальных для Беларусі — фасфарытаў. У вобласьці сканцэнтраваныя найбуйнейшыя ў краіне запасы цэмэнтавай сыравіны (крэйда, мэргель, гліны і суглінкі цэмэнтавыя), буйныя запасы будаўнічых і сылікатных пяскоў, пяcкова-жвіровых сумесяў, торфу, бузаў, мінэральных водаў. Ва ўсходняй частцы вобласьці (на тэрыторыі Хоцімскага раёну) знаходзяцца вялізныя запасы мінэральнай сыравіны — трэпэла, які характарызуецца высокімі тэхналягічнымі ўласьцівасьцямі.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад −8,2 °C на паўночным усходзе да −6, °С на паўднёвым захадзе, у ліпені ад +17,8 °C на паўночным усходзе да +18,7 °C на паўднёвым захадзе. Вэгетацыйны пэрыяд працягваецца 180—190 дзён. За рок выпадае 575—675 мм ападкаў, 70% зь іх прыпадае на красавік-кастрычнік.

Лес займае 37%[5] тэрыторыі вобласьці, у асноўным гэта іглічныя пароды (54,9%), ёсьць таксама яловыя і бярозавыя па 15,1%, алешнікавыя 5,6%, дубовыя 5,4%. Плошча дзяржаўнага ляснога фонду складае больш за 1 млн га. Захаваліся ўнікальныя абалонавыя дубровы ў далінах Бярэзіны і Дняпра.

На тэрыторыі вобласьці разьмешчаныя гідралягічныя заказьнікі дзяржаўнага значэньня Заазер’е і Астравы Дулебы, 72 заказьнікі мясцовага значэньня. Аддаленасьць заказьнікаў ад местаў павялічвае іх рэкрэацыйную каштоўнасьць. Унікальныя азёры ў гэтых заказьніках маюць ледавіковае паходжаньне.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя Магілёўшчыны належыць басэйну Дняпра, які перасякае вобласьць з поўначы на поўдзень. Яго найбуйнейшыя прытокі Лахва, Друць, Бярэзіна (праваруч), Сож (леваруч). Найбуйнейшыя прытокі Бярэзіны — Сьвіслач, Ольса, Ала; Друці — Восьлік, Вабіч, Грэза; Сажа — Лабжанка, Волчас, Проня з Басяй і Растай, Бесядзь з Суравам і Жадунькай; на паўднёвым захадзе цячэ рака Пціч (прыток Прыпяці).

Найбуйнейшыя вадасховішчы — Чыгірынскае (на рацэ Друць) і Асіповіцкае (на рацэ Сьвіслач).

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыю вобласьці перасякаюць чыгункі Віцебск — Ворша — Магілёў — Жлобін, Жлобін — Бабруйск — Менск, Ворша — Крычаў — Унеча, Крычаў — Магілёў — Асіповічы. Іх працягласьць звыш 800 км. Найбольш важныя вузлы Магілёў, Бабруйск, Асіповічы, Крычаў.

Асноўныя аўтамагістралі: Санкт-Пецярбург — Кіеў, Рослаў (Расея) — Бабруйск — Берасьце, Магілёў — Менск, Магілёў — Бабруйск. Дарогі зь цьвёрдым пакрыцьцём складаюць 8 тыс. км. Даўжыня эксплуатуемых водных шляхоў (Дняпро, Бярэзіна, Сож) больш за 400 км.

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магілёўшчына мае вялікі прамысловы патэнцыял. Тут выпускаецца 100% шынаў для аўтамабіляў і сельгасмашынаў, ліфтаў, цюлю-гардынных вырабаў, магнітафонаў, 76% хімічных валокнаў і нітак, 67% гумовага абутку, 52% электрарухавікоў. Асноўныя прамысловыя прадпрыемствы сканцэнтраваныя ў Магілёве і Бабруйску. Гэтыя месты зьяўляюцца шматгаліновымі цэнтрамі. У вобласьці функцыянуе вольная эканамічная зона «Магілёў».

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 50,3% тэрыторыі вобласьці. За 1986—1991 рокі зь сельгаззвароту выведзеныя 47 тыс. га забруджаных земляў. Глебы ў асноўным дзярнова-падзолістыя, тарфяна-балотныя, суглінкавыя, супясковыяыя, пясковыя. 18% пад лугамі, у большасьці сваёй — нізіннымі. Вядучую ролю ў аграпрамысловым комплексе грае расьлінаводства. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак. У шэрагу раёнаў спэцыялізаваныя гаспадаркі займаюцца футравым зьвераводзтвам, разьвядзеньнем рыбы. Ёсьць птушкафабрыкі. У цяперашні час праводзіцца рэфармаваньне сельскагаспадарчага комплексу. Ствараюцца вытворчыя каапэратывы, АТ, працуюць калгасы, саўгасы, фэрмэрскія й дапаможныя гаспадаркі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць насельніцтва Магілёўскай вобласьці складае 1137,5 тысячаў чалавек. У тым ліку ў сельскай мясцовасьці пражывае 290,5 тысячаў чалавек, у местах — 847 тысяч. У Магілёўскай вобласьці 602,9 тысячы жанчын і 534,6 тысячы мужчын. Колькасьць дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў складае 288,1 тысячаў, людзей старэй за працаздольны ўзрост — 267,3 тысячаў.

Сярэдняя колькасьць працаўнікоў народнай гаспадаркі Магілёўскай вобласьці 385 тысячаў чалавек. У тым ліку на прадпрыемствах і ў арганізацыях сельскай гаспадаркі працуюць 49,2 тысячаў чалавек, у прамысловасьці — 115 тысячаў, у адукацыі — 54 тысячы, у ахове здароўя — 29,8 тысячаў, у сфэры сацыяльнага забесьпячэньня — 2,7 тысячы.

Нацыянальны склад насельніцтва (перапіс 2009 году): беларусы — 88,7%, расейцы — 7,8%, украінцы — 1,2%, іншыя — 2,3%[2].

На тэрыторыі Магілёўскай вобласьці дзейнічае 157 рэлігійных суполак, 16 канфэсіяў і веравызнаньняў, праваслаўнае эпархіяльнае ўпраўленьне, праваслаўны жаночы манастыр.

Сярод іх 69 суполак Беларускай праваслаўнай царквы, 17 — Рымска-каталіцкага касьцёлу, 6 — Стараверскай царквы, 1 — Грэка-каталіцкай царквы, 29 — Эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў, 4 — Рады цэркваў ЭХБ, 31 — Хрысьціянаў веры Эвангельскай, 3 — Адвэнтыстаў 7-га Дня, 2 — Наваапостальской царквы, 1 — Хрысьціянаў Поўнага Эвангельля, 1 — Царквы Хрыстовай, 1 Сьведак Еговы, 3 — Юдайскай рэлігіі, 2 — Прагрэсіўнага юдаізму, 1 — Мусульманскай рэлігіі, 2 — Крышнаітаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць налічвае 21 раён, 14 местаў, 11 мястэчак, 3120 вёсак.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могилевская область // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Магілёўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў