Аўтамагістраль М3

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Магістраль М3 (Беларусь)»)
М3
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Статус рэспубліканская
Даўжыня 253 км
Пачатак Менск
Канец Віцебск (253 км)
Дарожнае пакрыцьцё асфальт

Аўтамагістраль М3 злучае Менск зь Віцебскам. Дарога пачынаецца ад скрыжаваньня Лагойскага тракту з Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогай М9 і ідзе на паўночны ўсход, абыходзячы Сілічы, Лагойск, Бягомль, Лепель, Бешанковічы, да Віцебску, злучаючыся з Зеленагурскай вуліцай.

Маршрут[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працягласьць шашы складае каля 253 км.

Адлег.
(прыбл.)
Назва Іншыя трасы
0 км Менск М9
2 км Р40
8 км Р40
12 км Р80
27 км Сілічы
29 км Лагойск
33 км Лагойск Р66
37 км Лагойск
54 км Плешчаніцы
58 км Плешчаніцы Р63
65 км Плешчаніцы
97 км Бягомль Р3
146 км Лепель Р15
149 км Лепель Р86
153 км Р46
164 км Р114
184 км Р62
204 км Бешанковічы Р111
209 км Бешанковічы Р113
212 км Бешанковічы
253 км Віцебск