Мазовія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мазовія
Mazovia
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча Польшча
Статус гістарычная вобласьць[d]
Адміністрацыйны цэнтар Плоцк
Найбуйнейшыя гарады Варшава, Прушкаў, Ломжа, Легіянова
Месцазнаходжаньне Мазовіі
Мазовія на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Мазо́вія (па-лацінску: Mazovia) — польскі гістарычны край. Сталіца — Плоцк, які ў часы валадарства Ўладзіслава Германа быў і сталіцай Польшчы.

Тапаніміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва краю паходзіць ад уласнага імені Маз (параўнайце Мазуры), якое азначае чалавека, які жыве ў балотах (‘вымазанага’), альбо мясьціну, якая азначае ‘забалочаны край’.

Тэрыторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абшар Мазовіі ў 1793 року

На поўначы Мазовія межавала з Тэўтонскім ордэнам ад ракі Ожыц да Граева і ракі Элк; спачатку ў склад Мазовіі на паўночным усходзе ўваходзілі таксама Добрынская, Любаўская, Міхалоўская, Хэлмінская землі і Куявія. На ўсходзе суседнічала зь яцьвягамі, літвой і русінамі; на поўдні — з Сандомерскай зямлёй.

Цяпер большая частка Мазовіі ўваходзіць у склад Мазавецкага ваяводзтва, частка краю — на абшарах Лодзінскага і Падляскага ваяводзтваў. Невялікія тэрыторыі ляжаць таксама ў межах Вармінска-Мазурскага, Куяўска-Паморскага і Люблінскага ваяводзтваў.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычны падзел Мазовіі (XIII—XVIII стст.)

У пэрыяд між 960—991 рокамі мазавецкія землі ўвайшлі ў дзяржаву вялікапольскіх палянаў. Імаверна, першай сядзібай Пястаў тут стаў Улацлавак, дзе ў сярэдзіне X стагодзьдзя замест спаленай асады збудаванае новае гарадзішча. Пасьля 979 року Пясты збудавалі гарадзішча ў Плоньску, пазьней паўсталі таксама гарадзішчы ў Плоцку, Рацёнжу, Шрэнську, Цеханаве, Грудуску, Грэбску, Насельску[1].

У часе паганскай рэакцыі(d) Мецлаў спрабаваў стварыць у Мазовіі канкурэнцыю Пястаўскай Польшчы. У 1047 року Казімер I Аднавіцель здушыў паўстаньне і аддаў частку земляў над Бугам Яраславу Мудраму за дапамогу ў змаганьні. Пасьля гэтага Пясты зьнішчылі паганскія капішчы, культы і заняліся адбудовай касьцёлаў. У 1075 року створанае Мазавецкае біскупства з сядзібай у Плоцку; аднак паўднёвыя землі Мазовіі адносіліся да Гнезьненскай архідыяцэзіі.

Мазовія, 1313—1345
Мазовія, 1381—1426

У пачатку XIII стагодзьдзя пачаліся набегі на Мазовію прусаў, у выніку Конрад I саступіў Тэўтонскаму ордэну Хэлмінскую зямлю. У 1275 року Мазовію ўпершыню падзялілі між сабой Баляслаў II і Конрад II, сыны Земавіта I. У 1313 року рэгіён падзялілі ўжо на тры часткі Земавіт II, Тройдзень I і Вацлаў. У 1351 року князі Земавіт III і Казімер прысягнулі на вернасьць(d) Казімеру Вялікаму. Януш Старэйшы перанёс сталіцу сваёй часткі з Чэрску ў Варшаву. Аднак паступова ў XV—XVI стагодзьдзі землі Мазовіі зноў вярнуліся пад каралеўскую ўладу (канчаткова інкарпараваныя ў 1529 року на паседжаньні вальнага сойму). У Кароне рэгіён падзелены на Раўскае, Плоцкае і Мазавецкае ваяводзтвы.

Пасьля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай большая частка Мазовіі адышла да Прусіі, астатняя — Аўстрыі. У 1807 року гэтыя землі ўвайшлі ў склад створанага Напалеонам Банапартам Варшаўскага герцагства, а пасьля Венскага кангрэсу 1815 року Мазовія апынулася ў Царстве Польскім пад уладай Расеі. Спачатку створанае Мазавецкае ваяводзтва, замененае ў 1837 на губэрню, а ў 1844 — на Варшаўскую губэрню.

У міжваенны пэрыяд Мазовія ўваходзіла ў склад Варшаўскага ваяводзтва.

Падчас нацысцкай акупацыі было часткай Генэральнага губэрнатарства.

Месты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым сярод мазавецкіх местаў статус места атрымаў Плоцк. Да найбагацейшых месцаў у Сярэднявеччы належалі Цеханаў, Чэрск, Гастынін, Варшава, Ліў, Ломжа, Плоцк, Рава, Сахачаў і Вышаград.

Найбольшыя месты Мазовіі (больш за 20 тыс. жыхароў):

Места Насельніцтва Плошча Ваяводзтва
1. Варшава 1 863 056 517,20 км² Мазавецкае
2. Плоцк 117 573 88,04 км² Мазавецкае
3. Прушкаў 65 333 19,20 км² Мазавецкае
4. Ломжа 60 264 33 км² Падляскае
5. Легіянова 52 995 13,50 км² Мазавецкае
6. Пясэчна 51 979 16,20 км² Мазавецкае
7. Астралэнка 48 995 33,50 км² Мазавецкае
8. Скернявіцы 45 933 35 км² Лодзкае
9. Отвацк 44 333 47,30 км² Мазавецкае
10. Зомбкі 44 325 11,13 км² Мазавецкае
11. Маркі 43 164 26 км² Мазавецкае
12. Цеханаў 42 239 32,78 км² Мазавецкае
13. Валомін 42 150 17,24 км² Мазавецкае
14. Мінск Мазавецкі 40 297 13,18 км² Мазавецкае
15. Жырардаў 39 992 14,35 км² Мазавецкае
16. Сахачаў 35 455 26,19 км² Мазавецкае
17. Гродзіск Мазавецкі 32 818 13,19 км² Мазавецкае
18. Млава 31 047 34,80 км² Мазавецкае
19. Новы Двор Мазавецкі 28 564 28,21 км² Мазавецкае
20. Ловіч 27 896 23,42 км² Лодзкае
21. Вышкаў 26 841 20,80 км² Мазавецкае
22. Кабылка 24 414 19,64 км² Мазавецкае
23. Пястаў 23 140 5,76 км² Мазавецкае
24. Остраў Мазавецка 22 399 22,09 км² Мазавецкае
25. Граева 21 900 18,93 км² Падляскае
26. Плоньск 21 817 11,60 км² Мазавецкае
27. Сулеювэк 21 253 19,30 км² Мазавецкае
28. Замбраў 21 166 19 км² Падляскае
29. Юзэфаў 21 000 24 км² Мазавецкае

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sławomir Wadyl, Pomorze Wschodnie w X wieku. Uwagi na marginesie pracy Błażeja Śliwińskiego, Początki Gdańska: Dzieje ziem nad zachodnim brzegiem Zatoki Gdańskiej w I połowie X wieku, Gdańsk 2009, s. 298.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Гістарычныя краі Польшчы