Майкл Оўэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Майкл Оўэн
Майкл Оўэн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 сьнежня 1979 (44 гады)
Чэстэр, Ангельшчына
Рост 173 см[1]
Вага 70 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Моладзевыя клюбы
1991—1996 Лівэрпул
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—2004
2004—2005
2005—2009
2009—2012
2012—2013
Лівэрпул
Рэал Мадрыд
Ньюкасл Юнайтэд
Манчэстэр Юнайтэд
Сток Сіці
216 (118)
36 (13)
71 (26)
31 (5)
8 (1)
Зборныя
1998—2008 Ангельшчына 89 (40)

Майкл Джэймз Оўэн (па-ангельску: Michael James Owen; нарадзіўся 14 сьнежня 1979 году, Чэстэр, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, гуляў на пазыцыі нападніка. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны, за якую дэбютаваў ува ўзросьце 18 гадоў і 59 дзён. Займае чацьвертае месца ў сьпісе бамбардзіраў зборнай Ангельшчыны па футболе, забіўшы за яе 40 галоў. Оўэн ёсьць адзіны гулец зборнай Ангельшчыны, які забіваў галы на чатырох чэмпіянатах, то бок двух чэмпіянатах Эўропы й двух чэмпіянатах сьвету.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 1996 году ўва ўзросьце 17 гадоў Майкл падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт зь «Лівэрпулам». Раней, у тым жа годзе ён пасьпяхова выступаў за юнацкую каманду гэтага мэрсысайдзкага клюбу, выйграўшы зь ім Кубак Ангельшчыны сярод юніёраў. Ужо тады ў Ангельшчыне Майкл лічыўся адным з самых пэрспэктыўных футбалістаў-юнакоў у краіне.

Зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля бліскучага сэзону Майкл Оўэн быў уключаны ў заяўку зборнай Ангельшчыны на чэмпіянаце сьвету 1998 году ў Францыі.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Майкл Оўэн нарадзіўся ў сям’і прафэсійнага футбаліста Тэры Оўэна, які выступаў за «Эвэртан». Ягоная сям’я ёсьць даволі вялікай, у яго два браты — Тэры й Эндру, і дзьве сястры — Карэн і Лэсьлі. Оўэн жанаты са сваёй сяброўкай дзяцінства Люізай Бонсал, зь якой пазнаёміўся яшчэ ў школе. Ён выхоўвае зь ёй чацьвярых дзяцей: дачок Джэму Роўз, Эмілі й Джэсыку, і сына Джэймза Майкла.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лівэрпул:

Манчэстэр Юнайтэд:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Player Profile. Michael Owen. PremierLeague.com.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]