Макоўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макоўка
польск. Makówka
Галоўная вуліца вёскі
Галоўная вуліца вёскі
Першыя згадкі: 1560
Былая назва: Макова
Мясцовая назва: Makuŭka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараў
Насельніцтва: 120 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°54′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 52.9° пн. ш. 23.55° у. д. / 52.9; 23.55Каардынаты: 52°54′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 52.9° пн. ш. 23.55° у. д. / 52.9; 23.55
Макоўка на мапе Польшчы
Макоўка
Макоўка
Макоўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мако́ўка (па-польску: Makówka, па-падляску: Mákuŭka) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя. Некалькі сем’яў каталіцкіх, польскіх па нацыянальнасьці. Для вернікаў абодвух веравызнаньняў прыход Нараў)[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Археалягічныя раскопкі праводжаныя ў 1991 годзе даказалі, што раён Макоўкі лудзі засялялі ўжо ў пэрыяд бронзавага веку. Над працякаючай на захад ад вёскі рэчкай Сасноўкай археолягі знаходзілі таксама сьляды пасяленьняў датаваных 10 — 15 стагодзьдзямі нашай эры[2].

Вёска заснаваная ў 1560 г. як мяшчанская для Нарвы. Першапачаткова называлася Макова і мясьцілася на 33 валоках зямлі (тады лесу Бельскай пушчы). Паводле зьвестак 1576 г. выкарчаваныя былі толькі 5 валокаў зямлі. У 1791 годзе ў Макоўцы было 23 хаты, жыхары працавалі на 5 валоках зямлі. У 1915 годзе амаль усе жыхары Макоўкі падаліся ў бежанства, вярнуліся ў вёску толькі пасьля 1920 году. Пасьля Другой сусьветнай вайны некалькі беларускіх сем’яў выехала ў Савецкі саюз.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]