Максімовічаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сыстэ́ма Максімо́віча, «максімо́вачаўка» — сыстэма ўкраінскага правапісу на этымаляґічных прынцыпах, прапанаваная ў 1827 годзе першым рэктарам Кіеўскага ўнівэрсытэту М. О. Максімовічам. Ва Ўсходняй Украіне практычна не ўжывалася. Была ўспрынятая ў Галічыне на «Саборы рускіх навукоўцаў» у кастрычніку 1848[1]. На Закарпацьці створаная на ґрунце максімовачаўкі сыстэма Панкевіча ўжывалася з 1920-х да 1940-х рокаў.

Галоўны прынцып гэтае сыстэмы — захаваньне трыдыцыйнага напісаньня, але з пазначэньнем умоўнымі знакамі зьмененае вымовы. Фактычна гэта зводзілася да такіх правілаў:

  • захоўваецца літара «ѣ» (яць) (з чытаньнем як як [i] або [ji]): цѣлый, сѣверъ, въ битвѣ, ѣхати;
  • над іншымі галоснымі, вымова якіх таксама пазнала ікавізм (зьмянілася на [i]), ставіцца камора: мо̂й, жало̂бно, матêрью, за-мŷжъ;
    • заразом пачатковае о̂ азначае ня толькі [i] на месцы этымаляґічнага [o], але й пратэтычны гук [v], што ўтварыўся перад ім: о̂тъ (у сучаснай артаґрафіі від), о̂нъ (у сучаснай артаґрафіі він), гэтык далей;
    • û карысталася для пазначэньня [i] пасьля [ts], што ў стараўкраінскай і старажытнарускай ґрафіцы перадавалася як и: женцû, очû (у сучаснай артаґрафіі женці, очі);
  • захоўваецца літара «ы» : сынъ, але сила; гэта было асабліва карысна для некаторых заходніх дыялектаў, дзе існуе розьніца ў вымове [ɨ] ды [ɪ], хоць у большасьці выпадкаў літары і, и ды ы мелі аднолькавае чытаньне (адпавядалі сучаснаму ўкраінскаму «и»), выкарыстаньне тае ці іншае літары вызначалася эмымаляґічна;
  • выкарыстоўваецца літара «ё»: ёму, полёвыхъ, послѣднёго;
  • ужываньне літараў «і», «ѳ», «ъ» рэґулявалася правіламі, ідэнтычнымі тым, што дзеялі ў расейскай мове XIX ст.;

Існавала кілька варыянтаў этымаляґічнага правапісу на аснове сыстэмы Максімовіча, што мелі рознагалосьсі ў частцы правілаў:

  • гучаньне літараў «е» ды «и» пасьля зычных ды на пачатку складу адрозьніваецца (у пачатковай пазыцыі яны, як правіла, адпавядалі сучасным «є» ды «і», тады як пасьля зычных — з большасьці сучасным украінскім «е» ды «и»): изъ, есть, але сила, отже;
  • у тэкстах, напісаных максімовачаўкаю, выкарыстоўвалася літара «э» для пазначэньня гуку [э] на пачатку слова ці пасьля галоснае (хоць дужа часта замест яе пісалі «е», што можа сьведчыць пра неўрэґуляванасьць правілаў яе ўжываньня);
  • у адным з пачатковых варыянтаў для адрозьніваньня гэтых двух гукаў прапаноўвалася выкарыстоўваць літару є, прычым функцыянальна яна адпавядала сучаснай украінскай е (адпаведна, е чыталася як сучасная є), але такі варыянт правапісу не набыў распаўсюджваньня;
  • у некаторых варыянтах этымаляґічнага правапісу на аснове максімовачаўкі выкарыстоўваецца літара «ґ»;
  • напісаньне словаў магло адрозьнівацца ад іх гучаньня, што не пазначалася дадаткова на пісьме (у прыватнасьці, дзеясловы ў форме мужчынскага роду адзіночнага ліку мінулага часу захоўвалі на пісьме старажытны канчатак -лъ: ходилъ, читалъ; канчаткі прыметнікаў цьвёрдае ґрупы ў назоўным склоне множнага ліку: прекрасны, добрыи (сучаснае прекрасні, добрії) і гэтык далей).

Выбар правільнага знака для [i] (сярод ô, ê, ѣ) вызначаўся пераважна па наяўнасьці / адсутнасьці чаргаваньня з [о], [е] у адчыненым складзе. З запрапанаваных М. Максімовічам новых літараў â, ê, û, î, ô, ŷ, на практыцы ўжываліся збольшага толькі ê, ô й и̂.

У параўнаньні з фанэтычнымі правапісамі перавагаю максімовачаўкі была змога адрозніваць на пісьме словы з блізкім гучаньнем, але розным значэньнем, што можна пабачыць на прыкладзе (зьлева — фанэтычны запіс (ярыжка), справа — па сыстэме Максімовіча):

Ярыжка Максімовачаўка
Крій Крâй (вскрай)
Нисъ Нêсъ
Нисъ Нôсъ
Бривъ Брêвъ (брелъ)
Бривъ Брôвъ (бровей)
Визъ Вêзъ
Визъ Вôзъ
Нижъ Нôжъ
Нижка Нôжка
Нижный Нѣжный
Миж Мêжъ
За-мижъ За-мŷжъ
Бигъ Бôгъ
Бигъ Бѣгъ
Бездилье Бездôлье
Бездилье Бездѣлье
Окрипъ Окрôпъ
Окрипъ Окрѣпъ

Аднак, як зазначае сам аўтар гэтага правапісу: «Кажучы праўду, так мой спосаб пісаньня важэйшы не чытаючаму, а пішучаму, і асабліва мне першаму, што ўзяў на сябе труд адшуківаць карэнныя гукі, якія пакрываюцца гукам і, што часам не зусім лёгка.»

Прыклад тэксту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« Фонетика каже: Якимъ бачишь человѣка, за такого его держи; этимологія же каже: Держи человѣка за того, якъ его бачишь, но и провѣдуй, кто ôнъ зъ роду… Або иншими словами: правиломъ фонетики есть: пиши, якъ говоришь; а закономъ етимологіи есть: пиши, якъ говоришь, но вразъ же увзглядняй и корêнь слова, щобы всякій зналъ, зъ чого каждое слово походитъ и що оно означае. »


«

А въ нєдѣлоньку рано поранєньку

Збûрае жєньцû ковалєнко,

Збûрае жєньцû, а всє прибôрныи,

Дѣвки, парубки, а всє молодыи.

Да повêвъ же ихъ на долину,

На пшеничєньку на озиму:

— Ой жнѣтє, жєнцû, розжинайтєсь,

А назадъ сєбє нє оглядайтєсь. —

Ажъ зъ-за горы орда идє,

За собою коваля вєдє.

Ёму руки позавязовани, ;

Ёму очû позаглажовани.

Ото-жъ будєшъ, ковалю, знати

Якъ нєдѣлоньку шановати.

— Ой дай, Божє, такую годину,

Счобъ забачити свѣтъ хочъ на часину:

То буду ўже знати,

Як нєдѣлоньку шановати! —

»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Васіль Вэрыга. Нарысы па гісторыі Ўкраіны (канец XVIII — пачатак XIX ст.). — Львоў: Світ, 1996. — 448 с. — С. 173. — ISBN 5-7773-0359-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]