Максім Вайцюль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Вайцюль у ролі Прынца ў Папялушцы, харэаграфія Фрэдэрыка Эштана, Польскі нацыянальны балет
Максім Вайцюль у ролі Прынца Дэзірэ ў Сьпячай прыгажуні, харэаграфія Юрыя Грыгаровіча, Польскі нацыянальны балет

Максім Вайцюль (нар. 24 красавіка 1978, Менск) — беларускі танцор, першы саліст балетнае трупы Вялікага тэатру — Нацыянальнай опэры ў Варшаве.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў балетную вучэльню ў Менску, дзе быў вучнем Аляксандра Калядзенкі. У 1996 стаў першым салістам Вялікага тэатру ў Менску. Быў заангажаваны ў першаплянавых ролях у «Сьпячай прыгажуні» Пятра Чайкоўскага і «Пастоі кавалерыі» Марыюса Пэтыпы.

У 1998 быў прыняты ў калектыў салістаў Вялікага тэатру — Нацыянальнай опэры ў Варшаве. У 2000 стаў першым салістам. У 2001—2002 выступаў у Нацыянальным балеце Канады(en), пасьля вярнуўся ў Польшчу. Да 2009 выступаў галоўных партыях у клясычных і сучасных балетах у Вялікім тэатры — Нацыянальнай опэры, цяпер — у Польскім нацыянальным балеце.

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Maksim Woitiul (пол.) Ludzie. Teatr Wielki — Opera Narodowa. Праверана 1 жніўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]