Максім Клімковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Клімковіч.
Максім Клімковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1958 (65 гадоў)
Бацькі Алесь Махнач[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург
Творы на сайце Knihi.com

Максім Клімковіч (нар. 21 кастрычніка 1958 году) — беларускі пісьменьнік, драматург.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і пісьменьніка. Дзед Максіма — Міхась Клімковіч быў старшынём Саюзу пісьменьнікаў БССР і аўтарам словаў Дзяржаўнага гімну Беларусі. Бацька Максіма Клімковіча — Алесь Махнач.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў геадэзістам, начальнікам участка на будаўніцтве аўтамабільных дарог.

Зьяўляецца аўтарам п’ес «Віта Брэвіс, ці Нагавіцы Сьвятога Георгія», «Вольная сцэна», «Чорны квадрат» (у суаўтарстве зь Міраславам Адамчыкам), дэтэктыўных аповесьцяў і раманаў «Сцэнар сьмерці», «Карона Вітаўта Вялікага», «Люстраная фіранка», кінараману-фарсу «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (у суаўтарстве з Уладзіславам Ахроменкам), таксама апавяданьняў. У 2008 годзе ў часопісе «Маладосьць» друкаваўся прыгодніцкі раман Уладзімера Сьцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам «Цень анёла».

Таксама піша па-расейску для расейскага чытача: у Расеі выдадзеныя больш за 80 ягоных кніг, якімі пераважна зьяўляліся трылеры і сцэнары.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]