Максім Санец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Санец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 красавіка 1997(1997-04-04)[1] (26 гадоў)
Рост 184 см[2]
Вага 82 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Паперпрам
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2015 Гомель 20 (1)
2016—2017 Крумкачы 19 (0)
2017—2019 Тарпэда Менск 15 (2)
2018—2019 Лякаматыў Гомель 28 (7)
2019—2020 Лякаматыў Гомель 14 (2)
2021 Спадарожнік 5 (1)
2021 Іслач 8 (1)
2022 Слуцак 12 (2)
2023—4 Паперпрам 11 (3)
Зборныя
2016—2017 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 чэрвеня 2023.

Максі́м Сане́ц (нарадзіўся 4 красавіка 1997 году) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Паперпраму».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2013 году пачаў выступаць за дубль «Гомля», дзе хутка здолеў замацавацца. 21 верасьня 2014 году дэбютаваў у асноўнай камандзе гамельчукоў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне матча супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» (1:2). У сэзоне 2015 году працягваў гуляць за дубль, выходзячы таксама ў першай дружыне на замену напрыканцы матчаў. 25 кастрычніка 2015 году забіў першы гол за «Гомель» у Найвышэйшай лізе, улучыўшы мяч у браму «Слуцка» (выніковы лік 1:3).

У лютым 2016 году, пасьля страты «Гомлем» месца ў Найвышэйшай лізе, было абвешчана аб пераходзе Санца ў клюб «Крумкачы»[3]. У сталічным клюбе пачаў пераважна выходзіць на замену, а таксама выступаў за дубль. У кастрычніку 2016 году падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» на тры гады[4]. У першай палове сэзону 2017 году выступаў перадусім за дубль, за галоўную каманду згуляў у чатырох матчах. У ліпені 2017 году кантракт клюба з футбалістам быў скасаваны[5], і неўзабаве той стаў гульцом сталічнага «Тарпэда»[6]. У складзе «Тарпэда» стаў пераважна выходзіць на замену.

У 2018 годзе, пасьля таго як «Тарпэда» атрымала месца ў Найвышэйшай лізе, стаў перадусім гуляць за дубль. У ліпені 2018 году быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лякаматыву»[7], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У пачатку 2019 году, вярнуўшыся з арэнды, стаў рыхтавацца да новага сэзону з «Тарпэда», аднак у лютым зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Лякаматыў»[8]. У жніўні 2019 году «Тарпэда» спыніла існаваньне, нападнік стаў гульцом «Лякаматыва» на трывалай аснове. У красавіку 2020 году паводле вынікаў канфлікту з гомельскім клюбам быў дыскваліфікаваны на месяц і абвешчаны свабодным агентам[9]. Пасьля гэтага прыблізна год прапусьціў праз службу ў войску.

У красавіку 2021 году далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка». Дэбютаваў за каманду 29 траўня 2021 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёману» (2:2), адзначыўшыся голам. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе рэчычанаў. У ліпені 2021 году, пасьля таго як «Спадарожнік» зьняўся з Найвышэйшай лігі, далучыўся да «Іслачы»[10], дзе пераважна выходзіў на замену. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[11] і неўзабаве стаў гульцом «Слуцка»[12], дзе пераважна выходзіў на замену. У лістападзе 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з слуцкім клюбам[13].

У лютым 2023 году ўзмоцніў шыхты гомельскага «Паперпрама»[14]. У лютым 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[15].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 жніўня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Малдовы (1:1).

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 15 1
Крумкачы 2016 Найвышэйшая ліга 15 0
2017 Найвышэйшая ліга 4 0
Тарпэда Менск Першая ліга 14 2
2018 Найвышэйшая ліга 1 0
Лякаматыў Гомель Першая ліга 14 5

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]