Макс Маер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макс Маер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 верасьня 1995(1995-09-18)[1][2] (28 гадоў)
Рост 173 см
Вага 64 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Люцэрн
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2018
2018—2021
2021
2021—2022
2022
2022—
Шальке-04
Крыстал Пэлас
Кёльн
Фэнэрбахчэ
Міт’юлян (арэнда)
Люцэрн
146 (17)
46 (1)
11 (0)
6 (0)
8 (0)
54 (16)
Зборныя
2014—2016 Нямеччына 4 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 лістапада 2016.

Максімілян Маер (па-нямецку: Maximilian Meyer; нарадзіўся 18 верасьня 1995 году, Обэргаўзэн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, паўабаронца швайцарскага клюбу «Люцэрн». Часам прыцягваецца да выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маер пачынаў кар’еру ў моладзевай акадэміі обэргаўзэнскага «Рот-Вайсу», адкуль у 2004 годзе перайшоў у «Дуйсбург». У 2009 годзе ён стаў гульцом «Шальке-04». У сэзоне 2011—2012 гадоў разам зь юнацкай камандай «Шальке» да 19 гадоў ён стаў чэмпіёнам заходняй Бундэсьлігі, а пазьней і Бундэсьлігі, абгуляўшы ў фінале «Баварыю» зь лікам 2:1. У сэзоне 2012—2013 гадоў ён згуляў за гэту каманду ў 15 матчах, забіўшы 11 галоў і аддаўшы 11 галявых перадач, і зноў стаў чэмпіёнам заходняй Бундэсьлігі.

У сьнежні 2012 году Маер падпісаў першы прафэсійны кантракт з «Шальке-04» да 2015 году[4]. 16 лютага 2013 году ён дэбютаваў за «кобальтавых» у Бундэсьлізе, замяніўшы Рафаэла на 72-й хвіліне матчу супраць «Майнца» (2:2) і адзначыўшыся галявой перадачай[5]. 12 сакавіка 2013 году адбыўся дэбют Маера ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА у зваротным матчы 1/8 фіналу супраць турэцкага «Галатасараю» (2:3). Усяго ў сваім дэбютным сэзоне ў Бундэсьлізе правёў 5 матчаў. Пасьля сэзону 2012—2013 гадоў узяў сёмы нумар, што пацьвярджае высокі давер у клюбе да адоранага й таленавітага паўабаронцы.

7 траўня 2013 году Маер падоўжыў кантракт з «Шальке» да 2017 году[6][7].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Макс Маер гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў. 11 лістапада 2009 году Маер дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Нямеччыны да 15 гадоў, выйдучы на замену на 47-й хвіліне й забіўшы адзін гол[8].

У 2012 году ў складзе юнацкай зборнай Нямеччыны да 17 гадоў Маер паехаў на чэмпіянат Эўропы ў Славенію, дзе стаў срэбным прызэрам, найлепшым бамбардзірам і найлепшым гульцом спаборніцтваў[9].

13 траўня 2014 году Маер дэбютаваў за нацыянальную зборную Нямеччыны ў матчы супраць зборнай Польшчы[10].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камандныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Індывідуальныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Срэбны мэдаль Фрыца Вальтэра U-17: 2012[11]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]