Малагарадзяціцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малагарадзяціцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Малыя Гарадзяцічы
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 1322 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Малагарадзя́ціцкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Малыя Гарадзяцічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаны 20 жніўня 1924 году ў складзе Петрыкаўскага раёну Мазырскай акругі БССР. 21 жніўня 1925 году перададзены ў склад Любанскага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога дзяленьня 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці.

З 20 верасьня 1944 году ў складзе Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году ў Менскай вобласьці. У 1971 годзе скасаваны пасёлак Зыслаў[1], у 1974 годзе — пасёлак Даватара[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету складае 1764 чалавекі[3], зь іх 97,9 % — беларусы[4].

  1. ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 16 верасьня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
  2. ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019.  (рас.)
  4. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году  (рас.)