Маланка Orchestra

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маланка Orchestra
Інфармацыя
Гады2007
АдкульМенск, Беларусь
Мовабеларуская, расейская
Жанр(ы)ска, клезьмэр, дыска-сёрф, шансон, gypsy-твіст, вальс
Зьвязаныя праектыНагУаль
УдзельнікіЛеанід Паўлёнак
Anaka
Юрый Навуменка
Benjamine Cope
Старонка ў сеціве

«Маланка Orchestra» — беларускі музычны гурт зь Менску, граючы ў розных стылях ад ска да gypsy-твісту.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калектыў утварыўся ўвесну 2007 году. «Маланка Orchestra» зьяўляецца малалікім аркестрам танцавальнай музыкі й песень. У працах пераважаюць мэлёдыі румынскіх цыган, рытмы самба, музычныя традыцыі аркестра Леаніда Уцёсава, сёрф-рок фільмаў Таранціна, чачотка рок-н-ролу й лірызм ды драма клезьмэру (kletzmer). Вядучая ідэя аркестру лепш за ўсё выяўляецца праз словы Іггі Попа: «Добрыя танцавальныя рытмы й кранальныя мэлёдыі пагаджаюць людзей».

Удзел у канцэртах і фэстах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Музычны фэст «Pustie Kholmy», 2007, Расея, Калуская вобласьць
  2. Фэст «Muzikalny Apelsin», 2007, 2008, Беларусь, Менск
  3. Галоўны канцэрт, які ўяўляе Аркестар Malanka, 2008, Беларусь, Менск, тэатар Эстрады
  4. Аб’яднаны канцэрт Аркестра Malanka з Маскоўскай групай Kletzmer Nayekhovichi, 2008, Беларусь, Клюб Гудўін
  5. Удзел у «Міжнародным Марыянэткавым тэатры Фэст», 2008, Беларусь, Марыянэткавы тэатар

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]