Маларыта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маларыта
лац. Małaryta
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная станцыя
Герб Маларыты
Першыя згадкі: 1566
Горад з: 1970
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Маларыцкі
Плошча: 7 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 11 914 чал.[1]
шчыльнасьць: 1702 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1651
Паштовы індэкс: 225910
СААТА: 1252501000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 51°47′50″ пн. ш. 24°4′51″ у. д. / 51.79722° пн. ш. 24.08083° у. д. / 51.79722; 24.08083Каардынаты: 51°47′50″ пн. ш. 24°4′51″ у. д. / 51.79722° пн. ш. 24.08083° у. д. / 51.79722; 24.08083
Маларыта на мапе Беларусі ±
Маларыта
Маларыта
Маларыта
Маларыта
Маларыта
Маларыта
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Малары́та — места ў Беларусі, на рацэ Маларыце. Адміністрацыйны цэнтар Маларыцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 11 914 чалавек[1]. Знаходзіцца за 52 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Ковель.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне назвы «Маларыта» мясцовыя жыхары зьвязваюць зь невялікай рэчкай Рытай, што бярэ пачатак на тэрыторыі Ўкраіны[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Маларыту датуецца 1546 годам і зьмяшчаецца ў дакумэнтах аб разьмежаваньні Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага[3]. Пад 1564 і 1566 гадамі ўпамінаецца каралеўская вёска Малая Рыта ў Палескай воласьці Берасьцейскай эканоміі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў вёска ўвайшла ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

У 1566 годзе ў Малой Рыце было 36 гаспадарак (у 1668 годзе — 29 гаспадарак, 30 валок зямлі, царква)[3]. У 1668 годзе вёска была ў складзе Рудзкага войтаўства (цэнтар — двор Руда, які разьмяшчаўся побаў з в. Рыта Вялікая) Палескай воласьці; 38 пляцаў, 2 зь якіх належалі ўніяцкай царкве, 8 — стольніку з м. Ашмяны А. Слізеню. На 1682 год у вёсцы было 42 гаспадаркі і 38 пляцаў (2 належалі царкве).

У 1768—1790 гадох у Маларыце дзейнічалі мэталюргічная мануфактура і медны завод па вытворчасьці катлоў для бровараў (у 1780 на мануфактуры быо 180 работнікаў, выраблена 180 пудоў жалеза)[4]. На 1789 год у вёсцы было 49 гаспадарак і 166 пляцаў; належала да Збураскага ключа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Маларыта апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Берасьцейскім павеце Слонімскай, з 1796 году — Літоўскай, з 1801 году — Гарадзенскай губэрні.

У 1862 годзе з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады адкрылі у Маларыце народную вучэльню. На 1886 год існавалі аднайменнае сяло (62 двары), у якім працавалі валасная ўправа, царква, 3 крамы, карчма; за 0,5 км ад сяла — чыгуначная станцыя. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Маларыце было 203 двары, існавалі сельская народная вучэльня, 2 лесапільні, шпалапрапітны завод, цагельня, вятрак.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Маларыта абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Маларыта апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе мястэчка ўвайшло ў склад БССР, дзе з 1940 году стала цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох уваходзіла ў склад Берасьцейскага раёну). У 1970 годзе Маларыта атрымала статус места.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVII стагодзьдзе: 1795 год — 260 чал. (136 муж. і 124 жан.)
  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 540 чал. (261 муж. і 279 жан.); 1886 год — 749 чал.[5]; 1897 год — 1275 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 1097 чал.; 1959 год — 3,4 тыс. чал.; 1991 год — 9,9 тыс. чал.; 1998 год — 11,6 тыс. чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 11,3 тыс. чал.; 2008 год — 11,3 тыс. чал.; 2009 год — 11 751[7] чал. (перапіс); 2016 год — 11 823 чал.[8]; 2017 год — 11 891 чал.[9]; 2018 год — 11 914 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Маларыце працуюць гімназія, 2 сярэднія школы, школа-сад, 5 дашкольных установаў.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца раённая газэта «Голас часу».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Чырвонаармейская вуліца Царкоўная вуліца[10]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

  • ААТ «Маларыцкі кансэрвагароднінасушыльны камбінат»
  • РММ м. Маларыты УП «Берасьцеводбуд»
  • ЗАТ «КварцМелПром»

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Маларыцкі раённы цэнтар народнай творчасьці. Штогод праводзіцца Маларыцкі міжнародны маратон.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Забудова гістарычная (1-я палова ХХ ст., фрагмэнты)
  • Царква Сьвятога Мікалая (1908)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл (1924)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  3. ^ а б ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 263.
  4. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 264.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 298
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 12.
  7. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Брестчина. — Минск, 2009.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]