Малая Бераставіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малая Бераставіца
трансьліт. Malaja Bierastavica
Касьцёл Сьв. Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьв. Антонія Падуанскага
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Бераставіцкі
Сельсавет: Малабераставіцкі
Насельніцтва: 1174 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1511
Паштовы індэкс: 231778
СААТА: 4204825031
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°17′13″ пн. ш. 23°56′19″ у. д. / 53.28694° пн. ш. 23.93861° у. д. / 53.28694; 23.93861Каардынаты: 53°17′13″ пн. ш. 23°56′19″ у. д. / 53.28694° пн. ш. 23.93861° у. д. / 53.28694; 23.93861
Малая Бераставіца на мапе Беларусі ±
Малая Бераставіца
Малая Бераставіца
Малая Бераставіца
Малая Бераставіца
Малая Бераставіца
Малая Бераставіца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мала́я Бераставі́ца[1] — вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Малая Бераставіца ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Малабераставіцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919—1939 гадох — у складзе Польскай Рэспублікі. Цэнтар гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. Паводле некалькіх крыніцаў, у верасьні 1939 году ў вёсцы адбыўся пагром польскага насельніцтва. Мясцовыя камуністы і крыміналісты, габрэі й беларусы, жорстка забілі мясцовых палякаў, у тым ліку графаў Валкавіцкіх, ураднікаў гміны, лістаноша й настаўніка[2][3]. Забойствы мелі этнічны й клясавы характар[4]. Сьледзтва, якое ў 2001—2005 гадох вёў польскі Інстытут нацыянальнай памяці, не дазволіла аднак раскрыць дакладных акалічнасьцяў падзеі[5].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага
  • Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага,
  • Касьцёл Сьв. Антонія Падуанскага,
  • Сядзіба.

На каталіцкіх могілках знаходзіцца помнік-магіла невядомага польскага жаўнера, які памер у 1920 року ў вайне з бальшавікамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 117
  2. ^ Wojciech Wybranowski, IPN: Będzie śledztwo w sprawie zbrodni w Brzostowicy Małej. Musieli zginąć, bo byli Polakami // Nasz Dziennik, 2001-09-04.
  3. ^ Wojciech Wybranowski, Komuniści przyszli nocą // Nasz Dziennik, 2001-09-23
  4. ^ Wojciech Wybranowski, Kłopotliwe śledztwo. Dochodzenie w sprawie mordu na Polakach w Brzostowicy Małej utknęło w martwym punkcie // Nasz Dziennik, 2002-10-02
  5. ^ Nasz Dziennik: Sprawców nie wykryto(недаступная спасылка) // o2.pl, 2005-02-24

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]