Малгажата з Зэмбаціна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малгажата з Зэмбаціна
Małgorzata z Zembocina
Жанр: апэрэта
Аўтар: Ян Чачот
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 1819

Малгажата з Зэмбаціна (па-польску: Małgorzata z Zembocina) — апэрэта Яна Чачота, упершыню прачытаная 18 сьнежня 1819 на паседжаньні філяматаў.

Ян Чачот расказвае пра эпізод вяртаньня з вайны рыцара Мікалая якраз у той момант, калі яго адданая жонка Малгажата можа стаць ахвяраю інтрыгаў спакусьніка Шчэпана і яе служанкі Эвы. Адам Міцкевіч лічыў гэтае лібрэта творчай удачай сябра. У сваёй рэцэнзіі на твор, напісанай 29 сьнежня 1819 ён даваў высокую ацэнку музычнасьці верша ў пачатковых арыях[1], але адзначыў, што цяжка зразумець да якога тыпу опэры належыць твор[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII — XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 187
  2. ^ Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння. Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (да 80-годдзя НАН Беларусі). (Мінск, 28 мая 2008 года). / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. — Мінск.: Права і эканоміка, 2008. — С. 289—293. — 550 с.