Малдова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Малдова
Republica Moldova
Сьцяг Малдовы Герб Малдовы
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Limba noastră»
Месцазнаходжаньне Малдовы
Афіцыйная мова малдаўская[Крыніца?], румынская[1]
Сталіца Кішынёў
Найбуйнейшы горад Кішынёў
Форма кіраваньня Парлямэнцкая рэспубліка
Нікалаэ Тымофці
Юры Лянкэ
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
138-е месца ў сьвеце
33 846 км²
1,4%
Насельніцтва
 • агульнае (2014)
 • шчыльнасьць
132-е месца ў сьвеце
3 558 500[2]
121,9/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
141 месца ў сьвеце
$14,884 млрд
$4182
Валюта Леў (MDL)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+2)
CEST (UTC+3)
Незалежнасьць
— ад СССР

27 жніўня 1991
Дамэн верхняга ўзроўню .md
Тэлефонны код +373
Мапа

Рэспу́бліка Малдо́ва (па-румынску: Republica Moldova) — сухапутная краіна ва Ўсходняй Эўропе, мяжуе з Румыніяй на захадзе і Ўкраінай на ўсходзе.

У межах Малдовы, на ўсходнім беразе ракі Днестр, вылучаецца Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка — не прызнанае дзяржаўнае ўтварэньне, незалежнасьць якога абвешчаная 25 жніўня 1991 году.

Адрозьніваецца значнай этнакультурнай разнастайнасьцю. Большая частка вернікаў (каля 93% насельніцтва, па зьвестках перапісу 2004 году) вызнаюць праваслаўе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да XIV стагодзьдзя тэрыторыя сучаснай Малдовы была часткаю валоданьняў розных пляменных зьвязаў (гета-дакі, готы, анты) і дзяржаўных утварэньняў (Кіеўская Русь, Галіцкае княства, Залатая Арда). З другой паловы XIV стагодзьдзя - у складзе Малдаўскага княства, у XVI-XVIII стагодзьдзях - пад падпарадкаваньнем Асманскай імпэрыі. Польскі гісторык XVI стагодзьдзя Леанарда Гарэцкі, кажучы аб Малдове і малдаванах, адзначаў:

«Вера і абрады малдаванаў вельмі блізкія да царквы грэцкай і армянскай; сьвятары ў іх ажэньваюцца. Малдаване асабіста славяцца коньніцай, нават бяднейшыя зь іх маюць верхавых коней, здольных для паходаў і бітваў. Падобна вугорцам, яны ўзброены шчытом, шлемам і дзідой.»

У 1711 годзе малдаўскі гаспадар Дзьмітры Кантэмір у Ясах прысягнуў на вернасьць Расеі. У выніку няўдачнага для Расейскай арміі Прутскага пахода ён са сваёй сям'ёй і прыдворнымі перасяліўся ў Расею, дзе стаў адным з прыбліжных Пятра І.

У канцы XVIII стагодзьдзя ў выніку расейска-турэцкай вайны да Расейскай імпэрыі адышло левабярэжжа Днястра, у 1812 - Бэсарабія. У 1858-1861 гадах Малдова і Валахія аб'ядналіся ў дзяржаву, якая пасьля атрымала назву Румынія.

У 1917 абвешчана Малдоўская Дэмакратычная Рэспубліка. З 1918 году - Бэсарабія ў складзе Румыніі. У 1924 на тэрыторыі Ўкраінскай ССР утворана Малдоўская АССР.

У чэрвені 1940 году ў выніку падпісаньня Пакту Молатава-Рыбэнтропа Румынія была прымушана саступіць Бэсарабію і Паўночную Буковіну СССР. У выніку ўтворана Малдоўская ССР. У час Другой сусьветнай вайны, у 1941-1944, была занятая нямецкімі і румынскімі войскамі і было ўтворана Губэрнатарства Бэсарабія. 24 жніўня 1944, у выніку Яска-Кішынёўскай апэрацыі, тэрыторыя Бэсарабіі была зноў занятая савецкімі войскамі.

27 жніўня 1991 абвешчана незалежнасьць Рэспублікі Малдова.

Канфлікт паміж малдоўскімі і прыднястроўскімі ўладамі, распачаты ў 1989, у 1992 прывёў да ўзброенага проціваборства і шматлікіх ахвяраў з абодвух бакоў. Канфлікт атрымалася спыніць дзякуючы ўмяшаньню Расеі і, у прыватнасьці, дзякуючы прысутнасьці на тэрыторыі Прыднястроўя расейскіх узброенных сіл. У цяперашні час бясьпеку ў зоне канфлікту забясьпечваюць Сумесныя міратворчыя сілы Расеі, Малдовы, Прыднястроўскай Малдоўскай Рэспублікі і ваенныя назіральнікі ад Украіны. У ходзе шматлікіх перамоваў пры пасярэдніцтве Расеі, Украіны і АБСЭ дасягнуць пагадненьня з нагоды статусу Прыднястроўя пакуль не атрымалася. Адносіны паміж бакамі канфлікту застаюцца напружанымі.

У 1994 прынята Канстытуцыя, дзеючая да гэтага часу. У красавіку 2009 году ў Кішынёве адбыліся антыўрадавыя беспарадкі.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малдова падзяляецца на 39 адміністрацыйных адзінак першага ўзроўню: 32 раёны, 5 муніцыпіі і 2 аўтаномныя ўтварэньні Гагавузія (Găgăuzia) і Прыднястроўе (Stînga Nistrului). Усяго ў Малдове 60 гарадоў і 917 вёсак.

Частку тэрыторыі краіны займае непрызнаная самаабвешчаная Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка. Тэрыторыі, якія знаходзяцца пад яе кантролем, афіцыйна ўваходзяць у Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе, што зьяўляецца адной з аўтаномій.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Малдовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў