Малочны шакаляд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мало́чны шакала́д, чакаля́да — кандытарскі выраб, які атрымліваецца на аснове какава-прадуктаў, цукру і малака (ці прадуктаў яго перапрацоўкі), у склад якога ўваходзяць ня менш за 25% агульнай сухой рэшты какавы, ня менш 2,5% сухіх абястлушчаных рэчываў какава-прадуктаў, ня менш за 12% сухіх рэчываў малака (і/ці прадуктаў яго перапрацоўкі), ня менш за 2,5% малочнага тлушчу і ня менш за 25% агульнага тлушчу.

Адпаведныя патрабаваньні да малочнага шакаляду прад’яўляюцца ў Беларусі, Расіі, Эўрапейскім Зьвязе. У Вялікабрытаніі менш жорсткія патрабаваньні, дапускаецца выкарыстаньне да 5% расьлінных тлушчаў замест жывёльных (малочных), Эўрапейская Камісія ў 2002 дазволіла продаж брытанскай «салодкай пліткі» ў іншых краінах ЭЗ пад назвай «сямейны малочны шакалад».