Мальёрка Пальма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мальлёрка Пальма»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мальёрка
Rcd mallorca.png
Поўная назва Real Club Deportivo Mallorca, S.A.D.
Заснаваны 5 сакавіка 1916
Горад Пальма, Гішпанія
Стадыён Ібэрастар
Умяшчальнасьць: 23 142
Галоўны трэнэр Мікель Солер
Чэмпіянат Сэгунда
 · 2013—2014 17 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Мальёрка (па-гішпанску: Real Club Deportivo Mallorca) ― гішпанскі футбольны клюб з гораду Пальма з выспы Мальёрка. Клюб быў заснаваны 5 сакавіка 1916 году. Быў фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1999 годзе.

Клюб гуляе ў чырвоных кашулях з чорнымі шортамі й гетрамі. Хатняя арэна завецца «Ібэрастар», якая можа ўмясьціць 23 142 гледачы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Мальёрка» ― найстарэйшы клюб Балеарскіх астравоў. Быў названы першапачаткова Junta Directiva del Alfonso XIII FBC у гонар караля тых часоў Альфонса XIII. Першым стадыёнам клюбу быў «Буэнас-Айрэс», што адчыніўся 25 сакавіка 1916 году гульнёй супраць «Барсэлёны», у якой «Мальёрка» атрымала паразу зь лікам 0:8. Праз год клюб зьмяніў назоў на Real Sociedad Alfonso XIII, а ў 1931 годзе прыйшлося зноўку зьмяніць назву па палітычных мэтах на Club Deportivo Mallorca. У 1949 годзе да назвы клюбу прымкнуў тытул «каралеўскі» (Real).

22 ліпеня 2008 году было заяўлена, што 96 адсоткаў акцыяў клюбу купляе ангельскі бізнэсовец Пол Дэвідсан, але ўжо ў лістападзе таго году было высьветлена, што ў ангельца няма грошай на куплю. Праз год 19 лістапада 2009 году клюб быў выкуплены гішпанскім бізнэсоўцам Матэа Алемані.

30 сакавіка 2010 году «Мальёрка» падпісала дамову з італьянскай кампаніяй футбольнага экіпіяваньня Macron. Дамова разьлічана на тры сэзоны з 2010 па 2013 гады.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 1 лютага 2015 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Рубэн Міньнё 1989
3 Сьцяг Бразыліі ПА Жуан Віктар 1988
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Агус Гарсія 1985
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Пэдра Бігас 1990
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Крыстыян Бустас 1983
7 Сьцяг Францыі ПА Мішэль Пэрэйра 1987
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Хавіер Рос 1990
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Хасэлю 1991
11 Сьцяг Гішпаніі Аб Энрык Сабарыт (ар. Атлетык) 1992
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Хэсус Кабрэра 1981
15 Сьцяг Гішпаніі Нап Сыска (ар. Кордава) 1986
16 Сьцяг Сэрбіі ПА Філіп Маркавіч 1992
17 Сьцяг Гішпаніі ПА Мануэль Арана 1984
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Гішпаніі Нап Фафо 1990
19 Сьцяг Гішпаніі ПА Хасэ Люіс Марці 1975
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Хаан Труёльс 1989
21 Сьцяг Ізраілю ПА Гай Асулін 1991
22 Сьцяг Гішпаніі Аб Паў Сэндрас 1987
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Эктар Юстэ (ар. Гранада) 1988
24 Сьцяг Сэрбіі Аб Нікала Гулан 1989
27 Сьцяг Гішпаніі ПА Марка Асэнсіё 1996
29 Сьцяг Гішпаніі Аб Б’ель Кампані 1992
31 Сьцяг Гішпаніі ПА Брандан Томас 1995
35 Сьцяг Ганы Аб Касым Н’юу 1995
36 Сьцяг Нігерыі Нап Сэдрык Амойгі 1994

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мальёрка Пальмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў