Малія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Малія — рэшткі гораду эпохі бронзы на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы вострава Крыт (Грэцыя), каля аднайменнага паселішча; адзін з цэнтраў эгейскай культуры.

Дасьледаваны: палац, пабудаваны мінойцамі каля 1900 да н. э., жылыя кварталы гораду, нэкропаль. Сярод знаходак бронзавы меч зь дзяржаньнем са слановай косьці, абкладзеным золатам і завершаны галоўкай з крышталю; кінжал з залатым дзяржаньнем; каменная сякера з разным верхнім рабром з выяваю гатовага да скачка леапарда на прывязі.

Пасьля землятрусу 1750 да н. э. горад быў перабудаваны і існаваў прыблізна да 1450 да н. э.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў