Манама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манама
Дата заснаваньня: 1345
Краіна: Бахрэйн
Плошча: 30 км²
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 157 474 чал.
шчыльнасьць: 5249,13 чал./км²
Геаграфічныя каардынаты: 26°13′30″ пн. ш. 50°34′39″ у. д. / 26.225° пн. ш. 50.5775° у. д. / 26.225; 50.5775Каардынаты: 26°13′30″ пн. ш. 50°34′39″ у. д. / 26.225° пн. ш. 50.5775° у. д. / 26.225; 50.5775
Манама на мапе Бахрэйну
Манама
Манама
Манама
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.capital.gov.bh

Мана́ма (па-арабску: المنامة‎, Al-Manāmah) — сталіца Бахрэйну, разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі, на паўночным усходзе выспы Бахрэйн. Гэта самы вялікі горад краіны, мае 162 000 жыхароў (2001), што складае чацьвертую частку агульнай колькасьці насельніцтва Бахрэйну.

Манама ўзгадваецца ў ісламскіх хроніках з 1345 году. Была заваявана ў 1521 годзе партугальцамі, пасьля пэрсамі ў 1602 годзе. З 1783 году была пад уладай дынастыі Аль Каліфаў. У 1958 годзе Манама была абвешчаная вольным портам, а ў 1971 годзе стала сталіцай незалежнага Бахрэйну.

Эканамічная база Манамы ідэнтычна з базай усяго Бахрэйну — здабыча і перапрацоўка нафты, будаўніцтва караблёў, рыбалоўства. Манаму абслугоўвае міжнародны аэрапорт на высьпе Аль-Мухарак, з горадам яго злучае шаша, якая пракладзеная па дамбе. У Манаме знаходзіцца і ўнівэрсытэт Бахрэйну, які распачаў сваю дзейнасьць у 1986 годзе.

Раней Манама існавала як адзін з раёнаў Бахрэйну, а з 3 ліпеня 2002 году ўвайшла ў склад адной зь пяці губэрняў (Сталічная губэрня).

Клімат пераходны ад трапічнага да субтрапічнага; сярэдняя тэмпэратура студзеня 16 °C, жніўня 31 °C, ападкаў выпадае каля 90 мм у год.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манамасховішча мультымэдыйных матэрыялаў