Мануэль Фрыдрых

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мануэль Фрыдрых
Мануэль Фрыдрых
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лістапада 1979 (44 гады)
Бад-Кройцнах, Нямеччына
Рост 189 см
Вага 78 кг
Пазыцыя абаронца
Моладзевыя клюбы
1992—1995
1995—1999
SG Guldental 07
Майнц 05
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2000
1999—2002
2002—2004
2002—2004
2004—2007
2007—2013
2013—2014
2014
Майнц 05 II
Майнц 05
Вэрдэр Брэмэн II
Вэрдэр Брэмэн
Майнц 05
Баер-04
Барусія Дортмунд
Мумбаі Сіці
55 (11)
63 (8)
13 (2)
1 (0)
116 (8)
147 (11)
11 (1)
14 (1)
Зборныя
2006–2008 Нямеччына 9 (1)

Мануэль Фрыдрых (па-нямецку: Manuel Friedrich; нарадзіўся 13 верасьня 1979 году, Бад-Кройцнах, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, экс-гулец зборнай Нямеччыны, выступаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку кар’еры зьмяніў некалькі клюбаў, пакуль не замацаваўся ў складзе «Майнцу».

У сакавіку 2006 году быў выкліканы ў зборную для таварыскага матчу супраць каманды ЗША. Гэта быў першы выклік у зборную гульца «Майнцу», аднак удзел у матчы Мануэль не прыняў. Таксама ён не ўвайшоў у сьпіс тых, хто быў у заяўцы зборнай на чэмпіянаце сьвету 2006 году. 16 жніўня 2006 году Мануэль дэбютаваў у зборнай у матчы супраць зборнай Швэцыі.

З 2007 па 2013 год выступаў за левэркузэнскі «Баер-04». Пасьля заканчэньня кантракту падтрымліваў форму з «Рот-Вайсам»[1]. 20 лістапада 2013 году падпісаў кантракт да канца сэзону з дортмундзкай «Барусіяй». Фрыдрых знаёмы галоўнаму трэнэру дортмундзкага клюбу Юргену Клёпу па сумеснай працы ў «Майнцы» і той змушана запрасіў яго ў сувязі з траўмамі асноўных абаронцаў каманды[2].

22 жніўня 2014 году далучыўся да складу індыйскага клюбу «Мумбаі Сіці»[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мануэль Фрыдрыхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў