Мараны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мараны. Патаемны сэдэр у Гішпаніі ў часы інквізыцыі. Карціна Майсея Маймона

Мараны — тэрмін, якім хрысьціянскае насельніцтва Гішпаніі і Партугаліі звала габрэі, якія прынялі хрысьціянства і іх нашчадкаў, незалежна ад ступені добраахвотнасьці звароту (канец XIV—XV стст.).

Як правіла, мараны і іх нашчадкі ўпотай працягвалі захоўваць цалкам або часткова адданасьць юдаізму. Габрэйская традыцыя разглядае маранаў як найболей значны гурт анусімаў (літар. «прымушаныя») — габрэяў, гвалтоўна зьвернутых у іншую рэлігію.

Шматлікія мараны таемна працягвалі вызнаваць юдаізм і з гэтай прычыны зьяўляліся галоўным аб’ектам перасьледаў гішпанскай інквізыцыі, як і марыскі (мусульмане, якія прынялі хрысьціянства ў аналягічнай сытуацыі).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]