Маркел Савіцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Савіцкі.
Маркел Савіцкі
Дата нараджэньня 19 чэрвеня 1898(1898-06-19)
Месца нараджэньня Расасна
Дата сьмерці 24 ліпеня 1975(1975-07-24) (77 гадоў)
Месца сьмерці Горкі
Месца вучобы Горацкі сельскагаспадарчы інстытут,
Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя Ціміразева
Занятак навуковец
Навуковая сфэра біялёгія , расьлінаводзтва
Месца працы Маскоўская дзяржаўная камісія па сортавыпрабаваньні,
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія,
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук[d]
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн «Знак Пашаны»
Ганаровая грамата Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР

Маркел Сьцяпанавіч Савіцкі (*19 чэрвеня 1898, Расасна, Горацкі павет, Магілёўская губэрня — †24 ліпеня 1975, Горкі, Магілёўская вобласьць) — беларускі вучоны ў галіне расьлінаводзтва. Скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, Маскоўскаю сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева (1924). Доктар сельскагаспадарчых навук (1962). Прафэсар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, загадчык катэдры расьлінаводзтва (1963). Аўтар больш за 120 навуковых працаў. Аўтар шэрагу выданьняў на беларускай мове.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня Аршанскай настаўніцкай сэмінарыі ён працуе ў адной са школаў гораду Горкі. У канцы 1918 году абіраецца дэпутатам павятовага савету, а потым прызначаецца намесьнікам загадчыка аддзелам народнай адукацыі. Там паступае ў землеўпарадкавальную вучэльню, праз год — студэнт Горацкі сельскагаспадарчы інстытут. Потым — вучоба ў Маскве, у Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі(ru).

Пасьля яе заканчэньня ў 1924 працуе дырэктарам Беліцкай сельскагаспадарчай вучэльні ў Віцебскай акрузе, кіруе аддзелам Народнага камісарыяту па зямлі БССР. Ён працуе над арганізацыяй у рэспубліцы сярэдняй сельскагаспадарчай адукацыі, дзяржаўных сортавыпрабаваньні ўчасткаў і сэлекцыйных станцыяў.

З 1935, працуючы ў Маскве ў дзяржаўнай камісіі па сортавыпрабаваньні, займаецца навукова-дасьледчай працай. Ён распрацаваў новую мэтодыку сортавыпрабаваньня. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго ўдзеле выйшла з друку «Кіраўніцтва па апрабацыі сельскагаспадарчых культураў» у некалькіх тамах. Плённыя яго працы на сортавыпрабавальных участках сельскагаспадарчай выставы (г. Масква), дзе праз свае ідэі, аналіз і сынтэз ураджайнасьці атрымаў у 1937 годзе 99,8 ц/га, а ў 1940 г. — 110,9 ц/га азімае пшаніцы.

У 1941 Маркел Сьцяпанавіч добраахвотна ідзе ў народныя апалчэнцы. Нясе ахову прадпрыемстваў, рые акопы, усталёўвае процітанкавыя заслоны. Цяжкае раненьне зьявілася чыньнікам сыходу яго з апалчэньня.

Пасьля вайны займаецца навуковай дзейнасьцю. Спэцыяльную ўвагу ў навуковай дзейнасьці ён надае элемэнтам структуры ўраджаю, іх узаемасувязі і сувязі з навакольным асяродзьдзем, пытаньням самарэгуляцыі расьлінаў, стварэньні выгадных фітацэнозаў. Элемэнты структуры ўраджаю даюць поўную магчымасьць усталяваць заканамернасьці фармаваньня ўраджаяў у залежнасьці ад рознастайнасьці фактараў навакольнага асяродзьдзя, што дае магчымасьць экспэрымэнтальна распрацаваць комплексы кіраваных фактараў атрыманьня высокіх ураджаяў. Упершыню выводзіць структурную формулу ўраджайнасьці.

У 1959 годзе выкладчык Усесаюзнага сельскагаспадарчага інстытуту завочнай адукацыі (УСГІЗА). У 1962 абараняе доктарскую дысэртацыю «Біялягічныя асновы мэтодыкі вызначэньня нормаў высеву пшаніцы». У 1963 годзе — прафэсар у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі на пасадзе загадчыка катэдрай расьлінаводзтва. Зь яго прыходам на катэдру расьлінаводзтва адкрыўся аддзел «Распрацоўкі тэарэтычных асноваў фармаваньня і праграмаваньня высокіх ураджаяў». Пачала функцыянаваць асьпірантура. У аснову выкладаньня расьлінаводзтва былі пакладзеныя біялягізацыя тэхналягічных працэсаў гадоўлі, аптымізацыя фактараў асяродзьдзя, стварэньне рэжымаў найбольшай спрыяльнасьці ва ўсе пэрыяды росту і разьвіцьця.

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заслужаны дзяяч навукі Беларусі — 1965.

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам «Знак Пашаны», мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне», срэбным мэдалём УДНГ, значком «Выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі» і інш.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Са сьнежня 2009 на агранамічным факультэце прызначаецца стыпэндыя імя Маркела Сьцяпановіча Савіцкага — беларускага вучонага, доктара сельскагаспадарчых навук, прафэсара, заслужанага дзеяча навук Беларусі.[1] Яго імем названа аўдыторыя ў корпусе № 4 БДСГА.

Асноўныя публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Савіцкі, Маркел Сцяпанавіч. Вапнаваньне глебы, 1929
  • Савіцкі, Маркел Сцяпанавіч. Хімізацыя сельскай гаспадаркі БССР у сувязі з павелічэннем ураджайнасці : Угнаеньне глебы / Пад рэд. В. В. Вінэра ; Бел. навук.-даслед. ін-т сел. і ляс. гасп-кі імя У. І. Леніна пры СНК БССР, Аддз. раслінаводства. 1930
  • М.Савіцкі, П.Трус. Вапна як угнаеньне. 1930
  • Савицкий, Маркелл Степанович. Наш опыт борьбы за сто центнероа озимой пшеницы с гектара. «Химизация социалистического земледелия» 7. 1938
  • Савицкий, Маркелл Степанович. Биологические и агротехнические факторы высоких урожаев зерновых культур [Текст] : научное издание / М. С. Савицкий. — М. : Сельхозгиз, 1948. — 172 с : [3] вкл. л. ил. ; 20 см — Библиогр.: с. 157—164. — 3.55 р. УДК 633.1:581
  • Савицкий, Маркелл Степанович. Определение норм высева зерновых по оптимальному стеблестою. Сельхозгиз. 1956
  • Савицкий, Маркелл Степанович. Теоретические основы формирования высоких урожаев зерновых культур. Сборник «125 лет Белорусской сельскохозяйственной академии». «Урожай». Минск. 1965
  • Савицкий, Маркелл Степанович. О структурной формуле урожайности. «Вестник сельскохозяйственных наук». 4. 1967
  • Савицкий, Маркелл Степанович. Биологические и агрономические основы формирования высоких урожаев зерновых культур : лекция по курсу «Растениеводство» для студентов-заочников агрономических и экономических факультетов; Министерство сельского хозяйства СССР, Главное управление высшего и среднего сельскохозяйственного образования. Москва : [б.и.], 1968,
  • Савицкий, М. С. Принципы расчета норм высева зерновых культур по оптимальному стеблестою : лекция по курсу «Растениеводство» для студентов-заочников агрофака, экфака и факультета механизации сельского хозяйства / М. С. Савицкий. — Горки, 1974. — 30 с.
  • Савицкий, М. С. Структура урожая зерновых культур : учебное пособие / М. С. Савицкий. — Горки, 1976. — 20 с.
  • Савицкий, М. С. Структура урожая зерновых культур в Белоруссии : методическое пособие для повышения квалификации агрономов / М. С. Савицкий, М. Е. Николаев. — Горки, 1974. — 62 с.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Герасімовіч, А. А., Лившиц, В. М. Летопись Белорусской государственной сельскохозяйственной академии 1840 – 2015. / П. А. Саскевич і інш.. — Горкі: БДСГА, 2015. — С. 55, 101, 160.. — 212 с. — ISBN 978-985-467-569-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Савіцкі, Маркел Сцяпанавіч. / рэдкал.: П. У. Броўка й інш. // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. : энцыкляпэдыя. — Мн: 1973. — Т. 9. — С. 308.
  • Савіцкі, Маркел Сцяпанавіч: некралог // Ленінскі шлях : газэта. — Горкі: 26 ліпеня 1975.
  • Савіцкі, Маркел Сцяпанавіч. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Горацкага р-на / Рэдкал.: А. А. Крывянкоў, У. М. Ліўшыц [і інш.]. — Мн.: Вышэйшая школа, 1996. — 589 с. ISBN 985-06-0180-9. С. 546.
  • Савіцкі, Маркел Сцяпанавіч. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5 — С. 70.
  • М. Е. Николаев, А. А. Шелюто, М. Н. Старовойтов. Научно-педагогическая деятельность профессора М. С.Савицкого. // Биология и совершенствование агротехники сельскохозяйственных культур : сборник научных трудов студентов и аспирантов. : зборнік. — Мн: БГСХА, Агрономический факультет, 2008. — В. 4. — С. 5—8.
  • Мельничук, Д. Творческое наследие ученого : (к 110-летию со дня рождения профессора Маркела Степановича Савицкого). // Вестник БГСХА. : часопіс. — Горкі: 2008. — № 2. — С. 147—148. — ISBN ISSN 2076-5215.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]