Мармуровае мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мармуровае мора
Этымалёгія Мармара[d]
Краіны вадазбору
Плошча паверхні
  • 11 350 км²
Найб. глыбіня 1370 м і 494 м

Мармуро́вае мо́ра (па-турэцку: Marmara) — міжмацерыковае мора Міжземнаморскага басэйну. Зьмяшчаецца паміж Эўропай і Малой Азіяй. Злучаецца пралівам Басфор з Чорным морам, пралівам Дарданэлы — з Эгейскім морам.

Плошча 12 тыс. км²; даўжыня 280 км, найбольшая шырыня 80 км. Пераважна плыткаводнае зь сярэдняй глыбінёй 250 м; у цэнтральнай частцы глыбіні да 1389 м. Тэмпэратура вады летам 20—29 °C, зімой — 8—9 °C. Салёнасьць 22,5—26 . Прылівы 0,4—1,0 м. Берагі моцна парэзаныя, пераважна гарыстыя, у паўночнага берага — падводныя рыфы. Асноўныя астравы — Мармара, Пашаліманы, Аўша, Прынцавы і іншыя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мармуровае морасховішча мультымэдыйных матэрыялаў