Мармуровая пячора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мармуровая пячора (па-ўкраінску: Мармурова печера, па-крымскататарску: Mermer qobası, Мермер къобасы) — пячора ў Крыме, на польным плято горнага масіву Чатыр-Даг, папулярны турыстычны аб’ект.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1987 годзе недалёка ад пячор Бін-Баш-Коба (Тысячагадовая) і Суўк-Коба (Халодная) была знойдзна[1] пячора са складанай сыстэмай заляў і галерэй. Новую пячору, уваход у якую знаходзіўся на вышыні 920 мэтраў над узроўнем мора, назвалі Мармуровай (напачатку яе таксама называлі «Аўганка»). Пасьля навуковых дасьледаваньняў былі арганізаваныя экскурсійныя маршруты — пракладзеныя бэтонныя сьцяжынкі, усталяваныя поручні, праведзена асьвятленьне. Пячора Мармуровая была адчыненая для наведваньня ў 1989 годзе.

Экскурсійныя маршруты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наведвальнікаў сустракаюць вялікія залі з рэдкімі відамі крышталяў. Даўжыня абсталяваных экскурсійных маршрутаў складае каля паўтара кілямэтру. Працягласьць усіх вядомых заляў — больш за 2 кілямэтры, а глыбіня — 60 мэтраў.

Маршрут пачынаецца з галерэі Казак. Яна багатая сталактытамі і сталагмітамі. Пазьней наведвальнікі трапляюць у «Тыгровую залю», «Залю перабудовы» (Авальную залю), «Залю надзеі», «Люстравую залю» і шмат іншых.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ дзякуючы касьмічнай праграме Буран https://web.archive.org/web/20120111095227/http://kik-sssr.narod.ru/24_Rodnikovoe.htm

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мармуровая пячорасховішча мультымэдыйных матэрыялаў