Марфэмны аналіз слова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Марфэмны аналіз слова — гэта вызначэньне структуры, якое слова мае ў сучаснай мове. Пры гэтым трэба ўлічваць жывыя словаўтваральныя сувязі, г.зн. параўноўваць, супастаўляць слова з роднаснымі і вылучаць толькі тыя марфэмы, якія ёсьць у слове ў сучаснай мове.

Задача марфэмнага аналізу: правесьці структурнае чляненьне слова. Бяруцца вытворныя і невытворныя словы.

Сувязь марфэмнага і словаўтваральнага аналізаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марфэмны аналіз трэба адрозьніваць ад словаўтваральнага. Пры марфэмным аналізе вызначаюцца і характарызуюцца ўсё структурныя часткі, на якія падзяляецца слова ў сучаснай мове. Пры словаўтваральным аналізе ня ставіцца задача паказаць усе марфэмы ў слове, патрабуецца толькі вызначыць словаўтваральную базу (утваральную аснову) і сродак (фармант), з дапамогай якога ўтварылася слова, а таксама спосаб словаўтварэньня. Пры марфэмным і структурным аналізе падзел на структурныя часткі можа не супадаць.

Марфэмны і словаўтваральны аналіз цесна зьвязаныя паміж сабой. Словаўтваральны аналіз дапамагае вызначыць марфэмную структуру слова.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.