Марцін Камянецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Марцін Камянецкі гербу Пілява ( 30 сакавіка 1530) — шляхціч ВКЛ і Рэчы Паспалітай, гетман польны каронны (1520—1528), каралеўскі дваранін пры двары Жыгімонта Старога (з 1508), ад 1511 падкаморы саноцкі, ваявода падольскі ад 1515, пасьля сьмерці брата Яна, кашталян львоўскі ад 1512.

Сын Гэнрыка Камянецкага і Кацярыны зь Пенёнжкуў, малодшы брат гетмана вялікага кароннага Мікалая Камянецкага.

Быў жанаты на Ядвізе Сененьскай з Алэска гербу Дэмбно (дачка Пятра Сененьскага з Алэска і Кацярыны з Бучацкіх (гербу Габданк). Зь ёй у шлюбе меў дзяцей: Барбару, Эльжбэту і Яна.

У 1508 годзе браў удзел у III літоўска-маскоўскай вайне. У абозе пад Смаленскам быў прызначаны падкаморым санацкім. У 1509 па загадзе свайго брата прыняў удзел у паходзе на Малдову, удзельнічаў у бітве пад Хоцінам. 28 красавіка 1512 адзначыўся ў бітве пад Вішняўцом з татарамі, за што атрымаў віншавальны ліст ад караля Жыгімонта Старога. Быў ротмістарам паточнай абароны.

У 1516 разьбіў некалькі чамбулаў татарскіх пад Церабоўляй, Падгайцамі і Вішняўцом. (Бельскі ў 1516 годзе піша: Marcin Kamieniecki, wojewoda podolski, ze Stanisławem Lanckorońskim i Janem Tworowskim złączywszy się, na piećset Tatarów u Podhajec natrafili, którzy widząc, iż im przyszło gardło dać, męznie się bili, siekli, a po tym od naszych są pobici)