Маршалак вялікі літоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 14:19, 24 красавіка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Герб маршалка вялікага літоўскага

Маршалак вялікі літоўскі — адна з цэнтральных пасадаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Кіраваў дваром вялікага князя, прыймаў замежных амбасадараў, найвышэйшых урадоўцаў дзяржавы, назіраў за этыкетам, загадваў прыдворнай стражай і каралеўскай гвардыяй, сачыў за бясьпекай манарха, прызначаў дваранаў[1]. Фактычна выконваў функцыі сучаснага міністра ўнутраных справаў.

Пасада ўтварылася ў часе панаваньня вялікага князя Ягайлы, відаць, у 1398.

У Рэчы Паспалітай фармальна лічыўся роўны маршалку вялікаму кароннаму і выконваў такія самыя абавязкі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Аднак у герархіі саступаў кароннаму маршалку. Мог выконваць абавязкі кароннага маршалка ў яго адсутнасьць. Па Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сэнаце.

Маршалкамі вялікімі літоўскімі былі:

Файл:Mikałaj II Radzivił - Мікалай II Радзівіл.jpeg
Мікалай Радзівіл
Файл:Jan Radzivił. Ян Радзівіл.JPG
Ян Радзівіл
Ян Станіслаў Сапега
Крыштап Весялоўскі

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Маршалак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 273.

Літаратура