Марыля Верашчака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыля Верашчака

Герб «Касьцеша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 24 сьнежня 1799
Туганавічы (цяпер Карчова, Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці)
Памерла 28 сьнежня 1863
Пахаваная
Род Верашчака
Бацькі Антоні Верашчака
Францішка Анцута
Муж Ваўжынец Путкамэр
Дзеці Станіслаў Путкамэр, Караліна Путкамэр, Зоф'я Путкамэр

Марыля Верашчака (па-польску: Maryla Wereszczakówna; Марыянна Эва Верашчака (па-польску: Marianna Ewa Wereszczakówna) гербу Касьцеша (24 сьнежня 1799, Туганавічы — 28 сьнежня 1863) — шляхцянка, каханая Адама Міцкевіча, стрыечная сястра Ігната Дамейкі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў Туганавічах як трэцяе дзіця Антонія Верашчакі, маршала шляхты наваградзкага павету і Францішкі (з дома Анцута), дачкі берасьцейскага судзьдзі.

Ахрышчаная 1 студзеня 1800 году ў Касьцёле сьвятой Ганны ў Варончы. Хроснымі бацькамі былі Іпаліт Дамэйка, зямельны наваградзкі натарыюс і Ганна Верашчака, наваградзкая падкаморая, дапамагалі Стэфан Верашчака (муж Ганны) і Караліна Дамейка (жонка Іпаліта).

Летам 1818 альбо 1819 году Адам Міцкевіч прыехаў разам з Тамашам Занам у Туганавічы, дзе і распачалося ўзаемнае, няспраўджанае і няшчаснае каханьне да Марылі Верашчакі.

На той момант Марыля Верашчака была ўжо заручоная з графам Ваўжынцам Путкамэрам гербу Бражаціцэ, зь якім пабралася шлюбам у 1821 годзе і засталася жыць у маёнтку ў Больцініках. Суседнім маёнткам у Плужынах кіраваў Міхал Верашчака, сябра Адама Міцкевіча; пасьля шлюбу Марылі там засталася жыць яе маці, а Міхал прыняў Туганавічы. 1 жніўня 1821 году ў Цырыне Адам Міцкевіч, на той час настаўнік ковенскіх школаў, з графіняй Путкамэр трымалі да хросту Францішка Саковіча.

Адам Міцкевіч бываў у Плужынах, Туганавічах і Больцініках: у Плужынах у жніўні 1821 з нагоды імянінаў каханай Міцкевіча паўстала баляда «Сьвіцязянка». Марылі быў адрасаваны верш «Да М***», упамянуты ў «Балядах і рамансах» і ў IV частцы «Дзядоў».

У чэрвені 1833 году Марыля Путкамэр з роду Верашчакаў з мужам Ваўжынцам былі арыштаваныя за сумесную дапамогу эмісару Марсэлю Шыманскаму.

Пахаваная 29 сьнежня 1863 году на цьвінтары пры касьцёле сьв. Яна Хрысьціцеля ў Беняконях.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Wawrzykowska-Wierciochowa D., Adam i Maryla. Dzieje romantycznej miłości Adama Mickiewicza i Maryli Wiereszczakówny, Instytut Wyd. Zw. Zaw., Warszawa 1990 r.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]