Марыя Дэку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыя Дэку
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 18 сакавіка 1901(1901-03-18)
Памерла: 19 красавіка 1983(1983-04-19) (82 гады)
Партыя:

Марыя Дэку (дзявочае Карвацкая; па-нямецку: Maria Deku, Maria Karwatzki; 18 сакавіка 1901, Дусэльдорф, Нямеччына — 19 красавіка 1983, Кляйнблітэрсдорф, Нямеччына) — нямецкая палітычная дзяячка. З шляхецкага роду Карвацкіх.

Была дачкой дырэктара школы з Усходняе Прусіі й вінакура з Мозэля. Пасьля сканчэньня школы ў Кёльне, вывучала германістыку й мовазнаўства. У 1922 ажанілася зь юрыстам Рудольфам Дэку з Крэфэльду.

Ад 1925 працавала ў каталіцкім жаночым зьвязе. Разам з мужам была праціўніцай нацыянал-сацыялістаў, за што падверглася рэпрэсіям, да 1943 была падзеленая з малодшай дачкой.

Пасьля сканчэньня вайны была прызначаная вайсковым урадам адказнай за дэнацыфікацыю ў Ніжняй Баварыі й Верхнім Пфальцы. У 1946 увайшла ў абласны камітэт навастворанага Хрысьцянскага-Сацыяльнага Зьвязу. У лютым–чэрвені 1946 уваходзіла ў баварскі перадпарлямэнт, у ліпені-лістападзе 1946 сакратарка мясцовага Ўстаноўчага сходу. У сьнежні 1946-лютым 1948 уваходзіла ў баварскі ляндтаг прадстаўніком ад акругаў Нойнбург-форм-Вальд і Сульцбах-Розэнбэрг. Ейны муж у чэрвені 1946-верасьні 1947 быў старшынём акругі Сульцбах-Розэнбэрг.

Была прапанаваная на пасаду прэзыдэнта зямлі Баварыя, але зь перавагай у адзін голас дадзеная прапанова была адхіленая. Адной з прычынаў адмовы было тое, што Марыя Дэку была не баварскага, а ўсходнепрускага паходжаньня. У выніку вырашыла паехаць у сьлед за сваім мужам, які 1 сьнежня 1947 быў прызначаны кіраўніком акружной управы Ахену. На гэтым яна скончыла сваю палітычную кар’еру, хоць надалей і ўваходзіла ў нямецкі каталіцкі зьвяз жанчынаў, дзіцячы стралковы зьвяз, таварыства Кляўдэль. Была прадстаўніцай міжнароднага жаночага руху й руху за мір. Апошнія свае гады бавіла ў атачэньні сваіх дачок.