Марыя Маліцкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыя Маліцкая
Maria Malicka
Дата нараджэньня 9 траўня 1900(1900-05-09)[1][2] або 9 траўня 1898(1898-05-09)[3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 30 верасьня 1992(1992-09-30)[1][2][3]
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства Польшча
Занятак акторка
Месца працы
Узнагароды
IMDb ID nm0539536

Марыя Маліцкая (па-польску: Maria Malicka; 9 траўня 1900, Кракаў — 30 верасьня 1992, Кракаў) — польская акторка тэатру і кіно.

У міжваенны час выступала ў кракаўскіх і варшаўскіх тэатрах. Падчас нямецкай акупацыі спачатку працавала, як афіцыянтка, а пасьля ў калябарацыйным Тэатры камэдыі (1941—1944). За гэта і цесныя сувязі зь немцамі была пакараная Аб’яднаньнем артыстаў польскіх сцэнаў (ZASP) забаронаю выступаць на сталічных сцэнах.

пасьля вайны выступала ў Шчэціне, Бельску, Лодзі, а ад 1957 году да пэнсіі ў 1971 ізноў ў Тэатры імя Юліўша Славацкага ў Кракаве.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1927 — Магіла невядомага салдата — Нэлі, дачка Лазоўскага
  • 1927 — Кліч мора — Ганка
  • 1928 — Дзікунка — Іта, дачка Крушынскага
  • 1929 — Шляхам ганьбы — Марыся Журкуўна
  • 1930 — Янка Мызыка (фільм) — сьпявачка Ева Карэцкая
  • 1930 — Вецер з мора — Тэрэза
  • 1931 — Спакушаная — Лена
  • 1931 — Небясьпечны рай — Альма
  • 1936 — Пан Твардоўскі — матка Твардоўскага
  • 1966 — Бар’ер — прыбіральшчыца
  • 1980 — Клік Клак — Карнэлія
  • 1980 — Сапраўны нявінны твар дзіцяці — Пані Брамсан

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ а б Maria Malicka // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  3. ^ а б в г http://janek.czarnieckiego.pl/artysta/maria-malicka/ (пол.)
  4. ^ http://janek.czarnieckiego.pl/artysta/maria-malicka/