Марыя Папова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыя Папова
«Галатасарай»
Цяжкі форвард
Рост: 188 см
Вага: 86 кг
Грамадзянства: Беларусь
Дата нараджэньня: 13 ліпеня 1994 (29 гадоў)
Клюбная кар’ера
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні

Марыя Ўладзімераўна Папо́ва (13 ліпеня 1994, Бабруйск, Беларусь) — беларуская баскетбалістка, гуляе на пазыцыі цяжкага форварду за баскетбольны клюб «Галатасарай» і нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднай клясы.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачала займацца баскетболам у сярэдняй школе (у 5-й ці 6-й клясе). Першы трэнэр — М. М. Багдановіч. З 8-й клясы перавялася ў магілёўскую вучэльню алімпійскага рэзэрву, дзе пачала гуляць за «Магіляўчанку»[1]. У 2011 годзе стала самым дзейсным іграком у зборнай Беларусі (U-18) на чэмпіянаце Эўропы ў дывізіёне «B» (11,9 ачка, 8,1 падбору)[2].

Не замужам.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сэзоне 2012/13 была прызнана лепшым маладым гульцом чэмпіянату Беларусі[3]. Улетку 2014 году стала шостай у рэйтынгу лепшых маладых гульцоў Эўропы па выніках сумеснага галасаваньня экспэртаў і інтэрнэт-карыстальнікаў, арганізаваным ФІБА Эўропа[4]. З 19 гадоў выступае за нацыянальную зборную Беларусі. Увайшла ў склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыё-дэ-Жанэйра.

У ліпені 2016 году падпісала кантракт з турэцкім клюбам «Галатасарай» Стамбул.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]