Масева (гміна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гміна Масева
Gmina Masiewo
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча Польшча
Ваяводзтва Палескае
Павет 1920 Пружанскі; 1920—1922 Белавескі; 1920—1939 Бельскі
Статус Гміна
Сядзіба Нараўка
Дата ўтварэньня 1921
Дата скасаваньня 1939
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гмі́на Масе́ва (па-польску: Gmina Masiewo) — вясковая гміна ў Беластоцкім ваяводзтве Другой Рэчы Паспалітай. Сядзіба гміны — вёска Нараўка.

Пачаткова гміна ўваходзіла ў склад Пружанскага павету. 12 сьнежня 1920 року далучаная да новаўтворанага Белавескага павету пад Часовым кіраўніцтвам прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі.

19 лютага 1921 року ўвесь павет увайшоў у склад Беластоцкага ваяводзтва. 1 кастрычніка 1934 року ў склад гміны Масева далучаная частка тэрыторыі скасаванае гміны Ласінка[1].

Па Другой сусьветнай вайне абшар гміны быў падзелены дзяржаўнай мяжой Польскай Народнай Рэспублікі і Савецкага Саюзу. З польскай часткі гміны Масева была ўтвораная гміна Нараўка, да якой былі далучаныя яшчэ 25 населеных пунктаў з былой гміны Тарнаполь Ваўкавыскага павету.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]