Маскоўская сынэкліза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Маскоўская сынэкліза — найбуйнейшая з адмоўных тэктанічных структураў плітнага этапу разьвіцьця Ўсходне-Эўрапейскай плятформы.

Знаходзіцца ў заходняй частцы Расейскай пліты. Плошча больш за 1 млн. км². Абмежаваная з паўднёвага захаду Латыскай седлавінай і Беларускай антэклізай, на поўдні — Варонескай антэклізай, на паўднёвым усходзе — Волга-Ўральскай антэклізай.

Запоўненая адкладамі верхняга пратэразою, палеазою, мэза-кайназою. Утварэньне сынэклізы адбывалася ў позьнебайкальскую й герцынскую эпохі складкавасьці, галоўны этап цягнуўся ад сярэдняга да позьняга дэвону.

Сярод карбонавых адкладаў пашыраны буры вугаль (Падмаскоўны вугальны басэйн). 3ь юрскімі і мелавымі адкладамі зьвязаны радовішчы шкловых і фармовачных пяскоў. Да Маскоўскай сынэклізы прымеркаваны гідрагеалягічны басэйн зь вялікімі запасамі прэснай вады.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Клімовіч І. Маскоўская сінекліза // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.