Мастарава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Том эпасу «Мастарава»

Ма́старава (Масторава) — мардоўскі паэтычны эпас, створаны ў 1994 г. Аляксандрам Шаронавым і іншымі на падставе народных песень[1].

У «Мастараве» сыстэмна прадстаўлены касмаганічная міталёгія мардвы, нябесны і зямны пантэон, гераічная эпіка. У эпасе прадстаўлены старадаўнія песьні і паданьні, абрадавая паэзія, прыказкі і прымаўкі. Прадстаўлены язычніцкія багі і героі: Інешкіпаз (стваральнік сьвету), Ангэ (жонка Інешкіпазу, багіня прыгажосьці), Ідэмеўсь (Дʼябал, антыпод Інешкіпаза), Пурʼгінепаз (бог пяруну і дажджу), Мастарава (багіня зямлі), Кудадэй (заснавальнік мардоўскага народу), Нарчатка (макшанская княгіня, сьмелая ваяўніца), Саманька (дзяўчына, якая дапамагае Івану Жахліваму скарыць Казань) і інш. Разам узятыя, яны ўтвараюць калектыўны вобраз народа.

У 18 паданьнях «Мастаравы», якая складаецца з 5 частак, у паэтычных вобразах адлюстраваны матэрыяльная і духоўная культура народаў эрзя і мокша, іх грамадзка-палітычная гісторыя, пачынаючы са старажытных часоў да сярэдзіны XVI стагоддзя, калі эрзянская і макшанская землі канчаткова ўвайшлі ў склад Маскоўскай дзяржавы[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]